г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu

27-29 красавіка ў бібліятэцы адбываўся квэст, які быў арганізаваны супрацоўнікамі бібліятэкі Навадворскай А.В. і Лоскутавай Ю.С.

Ён прысвечаны гістарычным падзеям і месцам Беларусі ў розныя перыяды часу. 

Па ўсёй бібліятэцы былі размешчаны лакацыі квэста: вуліца Гісторыі прававой сістэмы Беларусі, вуліца Полацкая і іншыя.
Акрамя пошуку адпаведных артэфактаў, удзельнікам было прапанована з...

21 красавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з кіраўніком Дыяканічнага цэнтра Віцебскай епархіі Касцюковіч Інай Уладзіміраўнай "Чысціня слова - чысціня душы". 

Гаворка вялася пра такія вечныя ісціны як міласэрнасць, дабрыня, шчырасць у адносінах адзін да аднаго, бо менавіта яны ўплываюць на развіццё грамадства.

У гутарцы, прысвечанай чысціні слова і таму, як людзі размаўляюць адзін з...

УСІМ ЧЫТАЧАМ!
НЕ СТРАЦЦЕ МАГЧЫМАСЦЬ ПАГУЛЯЦЬ!

Наша бібліятэка падрыхтавала мноства сакрэтаў. Але галоўны з іх вам прыйдзецца знайсці. 6 лакацый, 6 частак фразы. Гэта нейкі запавет, які нам застаўся ад продкаў.

Вы гатовыя прайсці праз прастору і час, каб знайсці сапраўдную каштоўнасць, якую захоўвае бібліятэка?

Удзельнікі: каманда да 7 чалавек (студэнты, выкладчыкі...

Паважаныя чытачы!

З 12 красавіка ў арт-галерэі нашай бібліятэкі прадстаўлена выстава фотаработ пад назвай «Фарбы і мелодыі прыроды».

Бліскучая як люстэрка ціхая роўнядзь возера, камяністы азёрны бераг, спакойны велічны закат, летні някошаны луг, бязмежнае заснежанае поле - гэта ўсё прырода.

Зразумець і пачуць жывую мову прыроды нам прапануе загадчыца кафедры паталагічнай фізіялогіі...

Паважаныя чытатчы!

Паведамляем, што ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў свеце, найбуйнейшыя сусветныя выдавецтвы аб'явілі аб закрыцці доступу да сваіх паўнатэкставых навуковых рэсурсаў для расійскіх і беларускіх арганізацый. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай заяве.

Раней кампанія Clarivate абвясціла аб спыненні...

Чацвер, 31 сакавіка 2022

1 красавіка - Дзень смеху

1 красавіка традыцыйна адзначаецца Дзень смеху.

Свята гэтае неафіцыйнае, але заўсёды вясёлае. Прынята разыгрываць сяброў і знаёмых, жартаваць над імі і дарыць смешныя падарункі.

Запрашаем вас да ўдзелу ў акцыі «Абменьваем жарт на трэкер чытання», якая праводзіцца на абанементах і ў чытальных залах бібліятэкі.

Трэкер чытання дапаможа вам спланаваць спіс чытання і здабыць звычку...

Паважаныя чытачы!

Рады вам паведаміць, што зараз усе выставы, якія праходзілі ў нашай арт-галерэі на другім паверсе новага корпуса бібліятэкі, вы можаце паглядзець на нашым сайце. На дадзены момант яны даступныя толькі ў рускамоўнай версіі сайта. Для гэтага абярыце пункт меню "О библиотеке" -> "Арт-галерея", або перайдзіце па спасылцы.

Гэты раздзел...

Паважаныя чытачы!

Запрашаем вас сустрэць першы дзень вясны ў арт- галерэі нашей бібліятэкі. Менавіта ў гэты дзень пачне дзейнічаць новая выстава графікі «Жанчына-кветка».

Адчуць прыгажосць, далікатнасць і дасканаласць жанчыны, нібы кветкі, прапануе вам аўтар выставы Рабцава Кацярына, студэнтка 6 курса лячэбнага факультэта.

Выстава не толькі нагадае аб наступаючым вясновым свяце, але і...

Сёння любыя словы набываюць асаблівы сэнс.

21 лютага - незвычайная каляндарная дата, гэта свята для нацый, заснаванае ініцыятывай ЮНЕСКА, - Міжнародны дзень роднай мовы.

Родная мова - гэта адлюстраванне культуры і традыцый, наша спадчына.

Родная мова - гэта тая мова, якую мы чуем вакол сябе з самага ранняга дзяцінства. У кожнага народа яна свая.

Паводле даследавання ЮНЕСКА...

Прызнанні ў светлых пачуццях саграваюць мільёны душ па ўсім свеце 14 лютага.

Свята закаханых адзначалі і ў нашым універсітэце. З самай раніцы ў фае другога паверха бібліятэкі працавала пошта для ўсіх жадаючых адправіць любоўнае пасланне. На хуткую руку, спяшаючыся на заняткі, пісалі студэнты самыя патаемныя словы.

А самай яркай падзеяй Дня закаханых стала мерапрыемства пад назвай "Аб...

Старонка 9 з 13

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках