г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Серада, 10 лістапада 2021

Вэбінар «Важнасць Какрэйнаўскай бібліятэкі і адказ Какрэйн пандэміі, выкліканай каранавірусам COVID-19»

Паважаныя чытачы!

Запрашаем Вас на бясплатны вэбінар «Важнасць Какрэйнаўскай бібліятэкі і адказ Какрэйн пандэміі, выкліканай каранавірусам COVID-19», які прысвечаны Какрэйнаўскай арганізацыі і працы з базай дадзеных доказнай медыцыны Cochrane Library. Вэбінар праводзяць дырэктар Какрэйн Цэнтра ў Расіі, д.м.н. Лілія Яўгенаўна Зіганшына і прадстаўнік выдавецтва Wiley Наталля Каліцава.

Вэбінар пройдзе 17 лістапада ў 14:00 у рамках Школы навуковага майстэрства SciCraft.

Каб атрымаць спасылку для далучэння, трэба зарэгістравацца на лекцыі (кнопка "Рэгістрацыя на лекцыі") па спасылцы: https://school.ecovector-academy.com/scicraft_spb2021.

Лекцыя пройдзе ў Zoom.

Падрабязна з праграмай Школы навуковага майстэрства можна азнаёміцца таксама па спасылцы (ці ў прымацаваным дакуменце). Магчыма, Вам будуць цікавыя і іншыя лекцыі ці трэнінгі. Напрыклад, пяцідзённы трэнінг Максіма Юркіна на 16 акадэмічных гадзін "Публікацыі ў міжнародных навуковых часопісах" (на трэнінгі ідзе асобная рэгістрацыя).

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках