г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Пятніца, 06 мая 2022

5 мая адбылося мерапрыемства «Вялікая Айчынная вайна: гісторыя адной сям'і»

5 мая у бібліятэцы ВДМУ абылося мерапрыемства «Вялікая Айчынная вайна: гісторыя адной сям'і», прысвечанае Дню Перамогі.

Супрацоўніуа нашай бібліятэкі, бібліятэкар аддзела абслугоўвання Лазарава Юлія Арсеньеўна на падставе запісаў дзённіка свайго дзядулі распавяла студэнтам і супрацоўнікам аб ваенных гадах і мірным жыцці сваіх родных бабулі і дзядулі.

Гэта гісторыя пра родных людзей, памяць аб якіх яна трапятліва зберагла. Нягледзячы на ўсе нягоды, выпрабаванні і страты, перанесеныя падчас вайны, сям'і ўдалося ўсё пераадолець на сваім шляху.

Прысутным была прадстаўлена прэзентацыя сямейнага фотаархіва.

Інфармацыя па пытанням увекавечвання памяці абаронцаў Айчыны, якой падзялілася Юлія Арсеньеўна з удзельнікамі сустрэчы, стане карыснай для пачатку, аднаўлення або працягу пошуку зніклых без вестак і загінуўшых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны сярод блізкіх. Нездарма кажуць, жывы – пакуль памятаем!

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках