г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Пятніца, 10 лістапада 2023

Супрацоўнікі бібліятэкі ВДМУ прынялі ўдзел у 23-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “МЕНЕДЖМЕНТ БІБЛІЯТЭК ВНУ”

Супрацоўнікі бібліятэкі ВДМУ прынялі ўдзел у 23-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “МЕНЕДЖМЕНТ БІБЛІЯТЭК ВНУ”, якая прайшла 2-3 лістапада ў бібліятэцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (г. Магілёў). ТЭМА 2023 ГОДА - «СТВАРЭННЕ ІНФАРМАЦЫЙНА-АДУКАЦЫЙНАГА АСЯРОДДЗЯ УНІВЕРСІТЭТА».

Канферэнцыя сабрала кіраўнікоў і спецыялістаў універсітэцкіх і навуковых бібліятэк Беларусі і Расіі. Абмяркоўваліся пытанні персаналізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання, выкарыстання ў практыцы працы ўніверсітэцкіх бібліятэк штучнага інтэлекту, прымянення маркетынгавых інструментаў у іх дзейнасці і інш. Майстар-класы прадстаўнікоў найбуйнейшых расійскіх электронных бібліятэчных сістэм Znanium, BOOK.ru, Айбукс і інш. дазволілі бліжэй пазнаёміцца з іх сэрвісамі ў кантэксце функцыянавання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя.

Бібліятэку ВДМУ прадставілі загадчык бібліятэкі А.Р. Красікава і вядучы бібліятэкар К.У. Гнідэнка, якая выступіла з дакладам «Фарміраванне інфармацыйнай граматнасці ў замежных студэнтаў ВДМУ». Нашы калегі адзначылі важнасць прафесійных форумаў, якія садзейнічаюць абмену вопытам.

management vuz bibl 1

management vuz bibl

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Мы ў сацыяльных сетках