г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu

Паважаныя чытачы!

Мы падрыхтавалі віртуальную выставу кніг "Выбар - быць лекарам". Яна прысвечана выбітным працаўнікам медыцыны і нялёгкай працы медыкаў.

Паглядзець яе можна тут.

Усе нашы віртуальныя кніжныя выставы тут.

Пятніца, 17 сакавіка 2023

Бібліяфэст ВДМУ адбыўся!

14 сакавіка адбыўся першы адукацыйны БібліяФэст ВДМУ, прысвечаны Году міра и стварэння. Ва ўрачыстай абстаноўцы рэктар універсітэта Аляксей Мікалаевіч Чуканаў і загадчыца бібліятэкі Алена Рыгораўна Красікава перарэзалі сімвалічную стужку, і пляцоўкі бібліяфэста пачалі сваю працу для ўдзельнікаў.

Бібліяфэст раскрывае тэму Міра і Стварэння праз некалькі пляцовак – экалагічнай...

Аўторак, 07 сакавіка 2023

БібліяФэст ВДМУ

Паважаныя супрацоўнікі і студэнты!

Запрашаем вас на першы бібліяфестываль ВДМУ, прысвечаны Году Міра і Стварэння.

14 сакавіка ў 16.30 у фае 1 паверха бібліятэкі адкрыецца БібліяФэст ВДМУ-2023.

З гэтага часу па ўсёй бібліятэцы будуць арганізаваны тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі.

Ці праўда, што адна машына вязе смецце з розных кантэйнераў? Якое смецце куды выкідваць? Як палепшыць свае...

Паважаныя чытачы!

Прапануем вам азнаёміцца з бюлетэнем новых паступленняў у бібліятэку за студзень-люты 2023 года.

Паглядзець можна тут.

28 лютага ў нашай арт-галерэі адбылося адкрыццё выставы фатаграфій студэнткі 5 курса лячэбнага факультэта Куратавай Крысціны "Магія пяшчоты".

Крысціна прысвяціла выставу сваёй баблулі.

Выстава праходзіць у межах Рэспубліканскага конкурса сацыяльных моладзевых праектаў "Модадзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці".

Фатаграфіі з падабранымі да іх цытатамі пабуджаюць...

Панядзелак, 20 лютага 2023

Акцыя “Дала мне маці гэту мову…”

Паважаныя чытачы!

21 лютага з 11.00 да 13.00 у фае 2 паверха бібіліятэкі адбудзецца прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы акцыя “Дала мне маці гэту мову…”.

Запрашаем вас прыняць удзел!

Панядзелак, 20 лютага 2023

21 лютага - Дзень роднай мовы

Шаноўнае спадарства!

Штогод 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды па ініцыятыве Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў гэты дзень пройдзе рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове.

Далучайцеся!

Дыктоўку будзем пісаць анлайн у 13 гадзін у Чытальнай зале перыядычных...

Паважаныя чытачы!

Паведамляем, што з 29 студзеня агульная чытальная зала (каб. 403) больш не будзе працаваць у нядзелю.

У астатнія дні чытальная зала будзе працаваць як і раней:

      пн-пт: 8.30 - 20.00
      сб: 8.30 - 17.00.

Панядзелак, 23 студзеня 2023

Часопісы адкрытага доступа

Паважаныя чытачы!

На нашым сайце з'явіўся новы раздзел, у якім мы сабралі часопісы па розных галінах медыцыны, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе.

Калекцыя будзе рэгулярна папаўняцца.

Паглядзець можна тут.

А таксама нагадваем, што мы маем падпіску на платныя часопісы праз навуковую электронную бібліятэку elibrary.ru. Спіс часопісаў можна паглядзець...

Панядзелак, 16 студзеня 2023

Фотавыстава "Дзе здабываюцца мары"

17 студзеня ў арт-галерэі бібліятэкі адкрываецца новая фотавыстава пад назвай "Дзе здабываюцца мары".

У выставе прадстаўлены работы, дзе адлюстравана цудоўная прырода краін, у якіх пабывала аўтар выставы - студэнтка VI курса факультэта падрыхтоўкі замежных грамадзян Аўлякулава Энеш.

Кожны, хто вандруе, імкнецца зрабіць шмат здымкаў. Гэта дапамагае пабачыць усё глыбей, звярнуць...

Старонка 6 з 13

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках