г. Витебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Понедельник, 09 октября 2023 15:44

Квэст "Культура беларускага народа" - як гэта адбывалася

З 3 па 5 кастычніка ў бібіліятэцы ВДМУ прайшоў квэст, які не пакінуў абыякавым ніводнага ўдзельніка. На тры дні бібліятэка пераўтварылася ў месца, дзе можна адчуць сябе сапраўдным беларусам і ўспомніць свае старажытныя карані.

Квэст "Культура беларускага народа" - гэта ўнікальная прыгода, якая злучыла элементы гульні, галаваломак і падарожжа па лакацыях.
5 лакацый, якія адлюстравалі багатую культуру беларускага народа і гістарычную спадчыну Беларусі. Напрыклад, лакацыя “Побыт беларусаў” дала магчымасць падзівіцца мастацкімі промысламі, якія квітнеюць і сення. “Музычная скарбонка” дапамагала ўдельнікам уявіць сябе сапраўднымі пяснярамі і музыкамі. А лакацыя “Жыла –была” з яе гаспадыняй шкоднай кабетай Бабай-Югай пазнаёміла з фальклорным нацыянальным багаццем.

Цікавасць да гульні праявілі не толькі студэнты, але і выкладчыкі і супрацоўнікі.

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працавітасць бацькоў, продкаў, тое, што вызначае нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

Квэст у лічбах:

  • 5 лакацый
  • 95 удзельнікаў
  • 11 каманд, у тым ліку 2 каманды выкладчыкаў і супрацоўнікаў
  • 27 супрацоўнікаў бібліятэкі і 4 студэнты прынялі ўдзел у арганізаціі квэста
  • больш за 90 кніг на кніжных выставах
  • 197 экспанатаў на выставах, якія раскрывалі духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў
  • 32 прыказкі і прымаўкі на лесвічных прыступках
 
117-2.jpg
117-3.jpg
117-3.jpg
117-3.jpg
117-4.jpg
117-1.jpg
117-1.jpg

Фото Натальи Коноховой.

117-1.jpg

Фото Натальи Коноховой.

117-1.jpg
117-1.jpg
117-1.jpg
117-1.jpg
117-1.jpg
117-1.jpg
117-1.jpg
117-1.jpg
images/sliders/news/586/IMG_8470.jpg
images/sliders/news/586/IMG_8472.jpg
images/sliders/news/586/IMG_8481.jpg
Slide
previous arrowprevious arrow
next arrownext arrow
 

Медиа

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Витебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Зав. библиотекой),
33-90-34 (Отдел комплектования)
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
lib.vsmu.by

Последние новости

Мы в социальных сетях