г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu

Паважаныя чытачы!

20 снежня адбудзецца змена экспазіцыі ў арт-галерэі бібліятэкі ўніверсітэта.

У выставе "12 месяцаў - 12 імгненняў" паказана ўнікальнасць кожнага месяца. Галоўная ідэя работ у тым, каб прадставіць усе месяцы ў сваёй прыгажосці і атмасферы, пры гэтым раскрываючы гісторыю кожнага месяца-ўдзельніка.

Пачынаючы з 19 снежня, у сацыяльнай сетцы Instagram @lib.vsmu будуць...

Панядзелак, 11 снежня 2023

Кнігаабмен у бібліятэцы ВДМУ!

Паважаныя чытачы!

Рады паведаміць, што наша бібліятэка запускае кнігаабмен на пастаяннай аснове!

Цяпер у вас ёсць магчымасць абмяняцца кнігамі з іншымі чытачамі і ўзбагаціць сваю хатнюю бібліятэку новымы творамі.

Приносьце свае любімыя кнігі і знайдзіце нешта цікавае для сябе. Давайце дзяліцца ведамі і натхняць адзін аднаго!

Прымаецца мастацкая і навукова-папулярная літаратура ў добрым...

Паважаныя чытачы!

Прапануем вам азнаёміцца з бюлетэнем новых паступленняў у бібліятэку за кастрычнік-лістапад 2023 года.

Паглядзець можна тут.

У бібліятэцы адбыўся літаратурны вечар “Палеская ластаўка – Яўгенія Янішчыц”, прысвечаны 75-годдзю  з дня нараджэння таленавітай і так рана пайшоўшай з жыцця беларускай паэткі.

Мы ведаем Яўгенію Янішчыц у першую чаргу як аўтара любоўнай лірыкі, але гэты вечар раскрыў і іншыя тэмы яе творчасці. Вершы паэткі гучалі ў выкананні студэнтаў ВДМУ. Удзельнікі Клуба аматараў мастацкага слова «Иерихон”...

Супрацоўнікі бібліятэкі ВДМУ прынялі ўдзел у 23-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “МЕНЕДЖМЕНТ БІБЛІЯТЭК ВНУ”, якая прайшла 2-3 лістапада ў бібліятэцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (г. Магілёў). ТЭМА 2023 ГОДА - «СТВАРЭННЕ ІНФАРМАЦЫЙНА-АДУКАЦЫЙНАГА АСЯРОДДЗЯ УНІВЕРСІТЭТА».

Канферэнцыя сабрала кіраўнікоў і спецыялістаў універсітэцкіх і навуковых бібліятэк Беларусі і Расіі...

16 лістапада бібліятэка ВДМУ запрашае на музыкальна-паэтычны вечар «Палеская ластаўка – Яўгенія Янішчыц», прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння знакамітай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц.

Гэта падзея дасць унікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу творчасці і атрымаць асалоду ад спалучэння музыкі і слова.

Далучайцеся да нас для натхнення і творчага абмену!

Бібліятэка паведамляе, што да 31 снежня 2023 года для ўніверсітэта адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «Znanium» — універсальнага інструмента для вучобы, атрымання даведачных матэрыялаў, падрыхтоўкі навуковых работ і адукацыйных курсаў, павышэння кваліфікацыі і набыцця дадатковых ведаў па-за праграмай.

Доступ да дакументаў прадастаўляецца ЗАРЭГІСТРАВАНЫМ...

26 кастрычніка супрацоўнікі бібліятэкі ВДМУ прынялі ўдзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Лічбавая трансфармацыя бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі”, якая праходзіла на базе навуковай бібліятэкі ВДУ ім. П.М. Машэрава.

На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні выкарыстоўвання нейрасетак у бібліятэчнай дзейнасці, работы бібліятэк у сацыяльных сетках, фарміравання інфармацыйнай...

Увага!

31 кастрычніка адбудзецца змена экспазіцыі ў арт-галерэе бібліятэкі ўніверсітэта.

У выставе мастацкіх работ пад назвай «Роднае…Бездакорна непаўторнае», створаных Фядотавай Анастасіяй, студэнткай 3 курса лячэбнага факультэта адметна тое, што кожная работа ўяўляе сабой шчыры і кранальны ўспамін з яе асабістага жыцця. Малая Радзіма - гэта месца сілы. Гэтыя мастацкія работы прасякнутыя...

Старонка 3 з 13

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках