14 кастрычніка ў Беларусі адзначаўся Дзень маці.
У віншавальным марафоне "Віншуй разам з намі", які адбыўся ў бібліятэцы, прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта. С захапленнем і зацікаўленасцю адгукнуліся студэнты на прапанову зварота да маці з віншаваннямі ў акцыі "Да маці на матчынай мове". Стварыць віншавальную картку для матулі імкнуліся ўсе без выключэння. Такім чынам, фоталакацыя #КВЕТКІ_ДЛЯ_МАЦІ, апынулася ў цэнтры ўвагі і стварыла, безумоўна, для ўсіх святочны настрой.