г. Витебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Понедельник, 27 декабря 2021 15:25

ВЫНІКІ АНЛАЙН-ПРАЕКТА "ЧЫТАЕМ БАГДАНОВІЧА. ВЫКЛІК ПРЫНЯТЫ"

9 снежня Беларусь адзначыла 130–гадовы юбілей з Дня нараджэння Максіма Багдановіча, самага маладога класіка беларускай літаратуры.

Да гэтай даты бібліятэка ВДМУ падрыхтавала  мова-чэлендж "Чытаем Багдановіча. Выклік прыняты". З мэтай ушанавання памяці слаўнага сына беларускага народа і папулярызацыі яго творчасці напрацягу снежня дынамічна публікаваліся на старонках бібліятэкі ў сацыяльных сетках відэазапісы ўдзельнікаў.

Вынікі праекта:

  • удзельнікаў з ўлікам студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэта – 29
  • колькасць відэаролікаў, прыняўшых удзел у анлайн-праекце – 21
  • колькасць праглядаў у сацыяльных сетках – больш за 1000
  • колькасць упадабаных відэаролікаў – больш за 350


Лідэрам па колькасці праглядаў і лайкаў стаў відэаролік з удзелам бібліятэкара 2 катэгорыі Даўгяла Алены Аляксандраўны, якая прачытала верш Максіма Багдановіча “Цемень” ( 103 прагляды, 21 лайк).

Прапануем вам звярнуцца да плэйліста відэаматэрыялаў чытачоў, якія далучыліся і прынялі ўдзел у мова-чэленджу, на нашым Youtube-канале.

Таксама ў агульным відэа мова-чэленджу прынялі ӯдзел студэнты нашага ўніверсітэта:

  • Клачок Злата, студэнтка лячэбнага факультэта 2 курса, 33 групы.  Верш “Песняру”.
  • Нагач Ілля, студэнт фармацэўтычнага факультэта 3 курса, 5 групы. Верш “Ізноў пабачыў я сялібы”.
  • Ігнаценка Ганна, студэнтка стаматалагічнага факультэта 3 курса, 2 групы.  Верш “Маладыя гады”.
  • Навумава Ганна, студэнтка лячэбнага факультэта 3 курса, 28 групы.  Верш “Падымі ў гару сваё вокка”.
  • Шамко Вікторыя, студэнтка фармацэўтычнага факультэта 3 курса, 1 групы.  Верш “Даўно ўжо целам я хварэю”.
  • Падборская Марыя, студэнтка лячэбнага факультэта 3 курса, 32 групы.  Верш “Рыцар Няшчасце, што скрозь  ездзіць пад маскай маўчком”.
  • Гуніч Ангеліна, студэнтка лячэбнага факультэта 2 курса, 33 групы.  Верш “Алэсь”.
  • Краўцова Віталіна, студэнтка стаматалагічнага факультэта 1курса, 12 групы.  Верш “Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы”.
  • Леановіч Анастасія, студэнтка фармацэўтычнага факультэта 3 курса, 6 групы.  Верш “Санет”.
  • Прыходзька Аляксандра, студэнтка фармацэўтычнага факультэта 3 курса, 6 групы. Верш “Учора шчасце толькі глянула нясмела”.
  • Дзераўцова Марыя, студэнтка лячэбнага  факультэта 3 курса, 8 групы. Верш “Падымі ў гару сваё вока”.

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Витебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Зав. библиотекой),
33-90-34 (Отдел комплектования)
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
lib.vsmu.by

Последние новости

Мы в социальных сетях