г. Витебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Вторник, 30 мая 2023 08:50

Выставка фоторабот “Казуркі-летуценнікі” с 1 июня!

1 чэрвеня адбудзецца змена экспазіцыі ў арт-галерэі бібліятэкі.

Назва выставы фотаработ “Казуркі-летуценнікі” невыпадковая! Надыходзіць лета! Нельга ўявіць сабе спякотныя дзянькі без пчолак, якія збіраюць нектар з палявых кветак, стракозак з пераліўнымі і граючымі на сонцы крылкамі, а таксама руплівых мурашоў, якія спяшаюцца па вызначаным раней маршруце.

Такія маленькія па памерах жыхары планеты! Казуркі-летуценнікі, казуркі-драпежнікі, дзіўныя казуркі! Колькі іх у свеце вытанчаных і прыгожых, з мноствам турбот і бесперапынных клопатаў, або насупраць тых, хто нерухома атрымлівае асалоду ад цяпла сонечных промняў! Яны, як кажуць навукоўцы, асвоілі Зямлю задоўга да млекакормячых, маюць сур’ёзную арганізацыю, якая дазваляе ім цудоўна існаваць!

Плануйце адпачынак, натхняйцеся сакавітасцю прыроды, і захапляйцеся разнастайнасцю выгляду і звычак, афарбоўкі і памераў казурак з фотаработ нашай выставы!

Запрашаем да прагляду!

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Витебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Зав. библиотекой),
33-90-34 (Отдел комплектования)
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
lib.vsmu.by

Последние новости

Мы в социальных сетях