Фото Натальи Коноховой.
З 3 па 5 кастычніка ў бібіліятэцы ВДМУ прайшоў квэст, які не пакінуў абыякавым ніводнага ўдзельніка. На тры дні бібліятэка пераўтварылася ў месца, дзе можна адчуць сябе сапраўдным беларусам і ўспомніць свае старажытныя карані.
Квэст "Культура беларускага народа" - гэта ўнікальная прыгода, якая злучыла элементы гульні, галаваломак і падарожжа па лакацыях.
5 лакацый, якія адлюстравалі багатую культуру беларускага народа і гістарычную спадчыну Беларусі. Напрыклад, лакацыя “Побыт беларусаў” дала магчымасць падзівіцца мастацкімі промысламі, якія квітнеюць і сення. “Музычная скарбонка” дапамагала ўдельнікам уявіць сябе сапраўднымі пяснярамі і музыкамі. А лакацыя “Жыла –была” з яе гаспадыняй шкоднай кабетай Бабай-Югай пазнаёміла з фальклорным нацыянальным багаццем.
Цікавасць да гульні праявілі не толькі студэнты, але і выкладчыкі і супрацоўнікі.
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працавітасць бацькоў, продкаў, тое, што вызначае нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.
Квэст у лічбах: