г. Витебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Понедельник, 10 марта 2025 10:12

Бібліятэка запрашае на выставу фотаработ «Вандроўка каля Віцебска»

11 сакавіка адбудзецца змена экспазіцыі ў арт-галерэі бібліятэкі ўніверсітэта.

Выставу фотаработ у выглядзе «даведніка па падарожжы» у прывабныя мясціны гістарычнай Віцебшчыны зладзіла супрацоўнік бібліятэкі Юлія Сяргееўна Лоскутава. Помнікі архітэктуры - велічныя і сусветна вядомыя, альбо маленькія, каштоўныя толькі для жыхароў населенага пункта. Гэта не мае значэння. Галоўнае – захоўваць і ўзнаўляць гэтыя сведкі стагоддзяў, а таксама памятаць пра тыя падзеі, якія адбываліся ў пэўных мясцінах. 

Тут і старажытныя храмы, і таямнічыя палацы, і цудам уцалелыя рэшткі гаспадарчага комплексу і руіны першародных сядзіб і маёнткаў. Да кожнай работы прыведзены гістарычныя звесткі, цікавыя факты і паданні. Запрашаем да прагляду! 

Натхнення і настрою для новага падарожжа, якое, мы ўпэўнены, зладзіце вы самі! 

пр-т Фрунзе, 25, г. Витебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Зав. библиотекой),
33-90-34 (Отдел комплектования)
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
lib.vsmu.by

Последние новости

Мы в социальных сетях