г. Витебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Среда, 23 апреля 2025 12:47

Новы праект ў Арт-галерэі бібліятэкі!

Увага!

Адкрываецца прыём фотаработ для выставы ў арт-галерэі бібліятэкі ў рамках праекта «Мая Беларусь». У кожнага з нас ёсць месца, якое насычана добрымі ўспамінамі дзяцінства. Чалавек заўсёды зверне ўвагу і зацікавіцца, пачуўшы назву роднага горада або вёскі, вуліцы. Падзяліцеся тым, што спазналі самі! Дзіўныя замкі і радавыя сядзібы, цудоўныя храмы і манастыры, старажытныя інжынерныя збудаванні, займальныя музеі і этнаграфічныя вёскі, родныя мясціны знакамітых мастакоў, пісьменнікаў і навукоўцаў.  Знайдзіце водгук у сэрцах людзей і збірайцеся ў падарожжа па Беларусі!

На электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. да 31.05.2025 г. дасылайце фотаздымкі, якія адлюстроўваюць гістарычную і культурную спадчыну, унікальнасць помнікаў культуры і архітэктуры Беларусі. Кожны фотаздымак трэба суправадзіць апісаннем, агульнымі звесткамі аб прадстаўленым аб'екце, а таксама пазначыць сваё імя, прозвішча, факультэт, курс, групу (для студэнтаў), падраздзяленне і пасаду (для супрацоўнікаў).

Найлепшыя фотаработы будуць уключаны ў экспазіцыю выставы арт-галерэі бібліятэкі, дзе кожную вобласць плануецца прадставіць сваімі знакавымі месцамі і славутасцямі. Запрашаем да ўдзелу!

пр-т Фрунзе, 25, г. Витебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Зав. библиотекой),
33-90-34 (Отдел комплектования)
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
lib.vsmu.by

Последние новости

Мы в социальных сетях