Вітаем вас, шаноўныя! Настаў той самы момант - адпачыць душой і розумам! Ці не правесці вольны час ў вёсцы? Хто не хадзіў у грыбы ў дзікі лес, дзе пазарасталі ўсe дарогі і сцяжынкі? Хто не выяўляў у мясцовай рачулцы буйную стронгу? Хто траха не быў жыўцом з’едзены камарамі? Хто ніколі не быў ўражаны прыгажосцю мілых сэрцу куточкаў роднай Беларусі? Хто не цешыўся беларускай рамантыкай і вясковым дэкадансам? Гэта не пра нас!
Запрашаем атрымаць адметнае задавальненне ад фотаработ нашых аўтараў тэматычнай выставы. На выставе «Лета ў вёсцы» прадстаўлены фотаработы Вячаслава Алегавіча Белезекава, старэйшага выкладчыка кафедры агульнай і клінічнай фармакалогіі, Пагодкінай Крысціны Уладзіміраўны, студэнткі 4 курса лячэбнага факультэта, Фядотавай Анастасіі Сяргееўны, студэнткі 4 курса лячэбнага факультэта, Краўчанкі Дар’і Мікалаеўны, студэнткі 4 курса стаматалагічнага факультэта, Каваленка Кацярыны Аляксандраўны, бібліятэкара 1 катэгорыі аддзела суправаджэння і развіцця бібліятэчных інфармацыйных сістэм і тэхналогій бібліятэкі.
Выказваем падзяку ўдзельнікам за прадастаўленыя матэрыялы і жадаем творчых поспехаў і натхнення!
Запрашаем да прагляду!