г. Витебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 library@vsmu.by
vsmu
Пятница, 05 июня 2026 11:18

Новы праект у Арт-галерэі бібліятэкі

Сёння ў Беларусі, як і раней, вялікая ўвага надаецца захаванню гістарычнай памяці, культурнай спадчыны нашай краіны, а культурна-пазнавальны турызм карыстаецца ўсё большым агульным попытам.

Таму з вялікім задавальненнем прадстаўляем вашай увазе выставу фотаработ «Гродна. Гродзенская вобласць» у рамках фотапраекта «Мая Беларусь».

Фотапраект «Мая Беларусь» – гэта віртуальнае экскурс-падарожжа па гістарычных мясцінах краіны, якое дэманструе гарманічнае спалучэнне культурных аб’ектаў і старажытных пабудоў, самабытнасць культуры і гісторыі нашага народа, а таксама адметнасць і мясцовы каларыт кожнай вобласці.

Гродзенская  вобласць мае сваю багатую культурную спадчыну, а Гродна – адзіны горад у Беларусі, дзе на тэрыторыі гістарычнага цэнтра захавалі помнікі старажытнарускага дойлідства, готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму і іншых напрамкаў. Менавіта таму яго называюць горадам-музеем пад адкрытым небам.

Выказваем вялікую падзяку ўдзельнікам праекта за прадстаўленыя фотаматэрыялы, якія падзяліліся не толькі сваімі эмоцыямі, але і «дарожнай картай» вандровак. Менавіта іх можна прагледзець, калі перайсці па ссылцы праз QR-код.

Заўважаць новыя дэталі і незвычайныя ракурсы, адчуваць асалоду ад знаёмства з новым і цікавым – так ствараецца ваша незвычайная «дарожная карта» з уласных уражанняў!

Запрашаем да прагляду! Запрашаем вандраваць!

пр-т Фрунзе, 25, г. Витебск, 210009
33-90-22
(29) 514-25-37
(Зав. библиотекой),
33-90-34 (Отдел комплектования)
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
lib.vsmu.by

Последние новости

Мы в социальных сетях