На выставе «Паміж пэндзлем і пяром» прадстаўлены копіі работ беларускіх мастакоў.
Тэма хараства беларускіх краявідаў вабіць прадстаўнікоў як выяўленчага мастацтва, так і паэтаў.
Сугучча зімовых эцюдаў і пейзажаў з адпаведнымі творамі ствараюць поўную карціну той пары года, дзе занадта чароўная снежная далеч, засівелыя і велічныя дрэвы ў парку, марозныя карункі на акне, пальчаткі і рукавіцы, елка з агеньчыкамі гірлянды, а таксама мандарынавы пах і прадчуванне цуду, як ў дзяцінстве.