Назва выставы фотаработ “Казуркі-летуценнікі” невыпадковая!
Надыходзіць лета! Нельга ўявіць сабе спякотныя дзянькі без пчолак, якія збіраюць нектар з палявых кветак, стракозак з пераліўнымі і граючымі на сонцы крылкамі, а таксама руплівых мурашоў, якія спяшаюцца па вызначаным раней маршруце. Такія маленькія па памерах жыхары планеты! Казуркі-летуценнікі, казуркі-драпежнікі, дзіўныя казуркі! Колькі іх у свеце вытанчаных і прыгожых, з мноствам турбот і бесперапынных клопатаў, або насупраць тых, хто нерухома атрымлівае асалоду ад цяпла сонечных промняў! Яны, як кажуць навукоўцы, асвоілі Зямлю задоўга да млекакормячых, маюць сур’ёзную арганізацыю, якая дазваляе ім цудоўна існаваць!