У кожнага з нас ёсць месца сілы, свой прытулак, дом. І для розных людзей яны розныя. Адзін уявіў у гэтую хвіліну любімую кавярню, іншы, магчыма, свой пакой у інтэрнаце, трэці - матуліны абдымкі. Там нас могуць сагрэць цяплом людзі альбо нашыя ўспаміны аб іх. Там мы з'яўляемся сабой і не хаваемся пад чужымі маскамі. Для мяне такім важлівым месцам з'яўляецца вёска, дзе ў дзяцінстве праходзіла кожнае маё лета. Там захоўваюцца самыя светлыя ўспаміны не толькі аб людзях, але і аб думках ды марах.
Усё гэта знайшло свой водгук у маім вершы і мастацкіх работах. Як мне хочацца, каб кожная жывая душа змагла знайсці такое месца, дзе яна будзе сабой! Тое самае роднае... Бездакорна непаўторнае...