У тэматычнай выставе – жывапіс і графіка сучасных беларускіх і расійскіх мастакоў, мастацкія творы якіх аб’яднаны агульнай тэмай – святочнай пераднавагодняй зімой. Незвычайнае спалучэнне мастацкіх работ з вершамі ветэрана працы ВДМУ Ірыны Аляксандраўны Пупа прадэманструе нам разнастайную панараму навагодніх вобразаў, калейдаскоп святочных пажаданняў, традыцый, успамінаў і асацыяцый. Аматары Калядных гулянняў, цудаў Раства, выканання жаданняў у навагоднюю ноч змогуць памроіць і зарадзіцца выдатным настроем.