У XXI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Менеджмент бібліятэк ВНУ», якая адбылася 19-20 мая ў г. Мінску, прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі, вочна - заг. бібліятэкі Красікава Е.Г., дыстанцыйна анлайн - заг. аддзелаў і вядучыя спецыялісты.
Тэма канферэнцыі «Бібліятэка на службе універсітэцкай адукацыі» (да 100-годдзя Фундаментальнай бібліятэкі БДУ).
Асноўнымі праблемна-тэматычнымі напрамкамі мерапрыемства былі наступныя:
- роля бібліятэк у інтэграцыі навукі ў глабальную інфармацыйную прастору;
- фарміраванне адукацыйных і навуковых інфармацыйных рэсурсаў і прадастаўленне доступа да іх ва ўстановах вышэйшай адукацыі:
- выкарыстанне ліцэнзійных баз дадзеных у забеспячэнні навукі і адукацыі;
- інстытуцыйныя рэпазітары ў адукацыйным і навуковым асяроддзі;
- навукова-адукацыйныя рэсурсы адкрытага доступа ў дзейнасці бібліятэк;
- стварэнне ў бібліятэцы асяроддзя для фарміравання медыя-і інфармацыйнай культуры і іншыя.