г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu

Электронныя базы дадзеных

падпіска на 2024 год
Па пытаннях рэгістрацыі, выдаленага доступу, карыстання электроннымі рэсурсамі звяртайцеся ў сектар інфармацыйнага абслугоўвання і абслугоўвання па базах дадзеных (3 паверх корпуса "Медыцынская бібліятэка", каб. 303, або праз сацсеткі і электронную пошту бібліятэкі).
  • Cochrane Library

    Рэсурс дазваляе знайсці інфармацыю аб клінічных выпрабаваннях, Какрэйнаўскіх аглядах, некакрэйнаўскіх сістэматычных аглядах, метадалагічных даследаваннях, тэхналагічных і эканамічных ацэнках па пэўнай тэме або захворванню.

    Рэсурс складаецца з трох баз дадзеных:

    • Какрэйнаўская база дадзеных сістэматычных аглядаў (імпакт-фактар = 6, 754) (поўныя тэксты);
    • Какрэйнаўскі цэнтральны рэгістр кантраляваных выпрабаванняў (бібліяграфічная база дадзеных);
    • Какрэйнаўскія клінічныя рэкамендацыі (клінічнае пытанне, кароткі адказ на яго і магчымасць паглыбіцца ў дадзеныя адпаведных клінічных аглядаў).

    Адрас рэсурса: https://www.cochranelibrary.com/

    Доступ ажыццяўляецца ў сетцы ўніверсітэта (па IP адрасам). Магчымы аддалены доступ.

  • Wiley online library

    Wiley online library дазваляе карыстальнікам знаёміцца з рэцэнзаванымі публікацыямі аб даследаваннях у сферы медыка-біялагічных, фізічных навук, медыцыны, грамадазнаўства і гуманітарных навук.

    Падпіска універсітэта ўключае 399 часопісаў па медыцынскіх і сумежных спецыяльнасцях (анестэзіялогія, медыцына неадкладных станаў, гінекалогія, афтальмалогія, педыятрыя, фізіялогія, псыхіятрыя і інш.).

    Магчымы аддалены доступ на кожныя 60 дзён пры рэгістрацыі ў бібліятэцы Wiley з IP-адраса універсітэта.

    Адрас рэсурса: https://onlinelibrary.wiley.com

  • ЭБС «Лань» (у т. л. «Новое знание» і «Вышэйшая школа»)

    З 1 студзеня 2023 года адкрыта падпіска на калекцыю кніг па розным галінам медыцыны ад беларускага выдавецтва «Новое знание». Калекцыя размешчана на платформе ЭБС "Лань" па спасылцы: https://e.lanbook.com/books/5856?publisher=3623

    Таксама на платформе размешчана калекцыя выдавецтва "Вышэйшая школа": https://e.lanbook.com/books/5856?publisher=26037

    Таксама, пасля далучэння бібліятэкі ВДМУ да кансорцыума Сеткавых электронных бібліятэк адкрыты доступ да кніг усіх яго удзельнікаў: 26 расійскіх, 2 беларускіх медыцынскіх ВНУ і 371 галіновай электроннай бібліятэкі. Зараз адзіны фонд кансорцыума налічвае каля 57500 найменняў навучальнай і навуковай літаратуры.

    Рэгіструйцеся і атрымлівайце доступ да актуальных крыніц інфармацыі па медыцыне, сацыяльна-гуманітарных навуках і іншых галінах ведаў.

    Адрас рэсурса: https://e.lanbook.com.

  • Консультант врача

    Электронная медыцынская бібліятэка «Консультант врача» - структураваная база медыцынскіх кніг, артыкулаў, дакументаў, аглядаў, малюнкаў, аўдыё-і відэаматэрыялаў, з ручная сістэма інфармацыйнай падтрымкі для прыняцця клінічных рашэнняў.

    Стуктура ЭМБ:

    • клінічныя рэкамендацыі;
    • нацыянальныя кіраўніцтвы;
    • манаграфіі;
    • вялікі даведнік лекавых сродкаў;
    • бібліятэка для пацыентаў - уключае інфармацыю па захворваннях і лекавых сродках, выкладзеную проста і даступна для пацыентаў;
    • атласы і падручнікі;
    • каляндар мерапрыемстваў з анонсамі і справаздачамі;
    • адукацыйныя модулі.

    Адрас рэсурса: http://www.rosmedlib.ru/

    Пасля рэгістрацыі з камп'ютара ў бібліятэцы ВДМУ ў карыстальніка ёсць аддалены доступ з любой прылады.
  • Консультант студента

    «Электронная бібліятэчная сістэма (ЭБС) «Консультант студента» прадстаўляе паўнатэкставы доступ да сучаснай вучэбнай літаратуры па асноўных дысцыплінах, якія вывучаюцца ў медыцынскіх ВНУ.

    ЭБС «Консультант студента» змяшчае:

    •  падручнікі і навучальныя дапаможнікі, кіраўніцтвы, атласы, манаграфіі, курсы лекцый, практыкумы - больш за 2 000 найменняў;
    •  дадатковыя мультымедыйныя, у прыватнасці, відэаматэрыялы;
    •  структураванyю літаратуру па спецыяльнасцях групы «Ахова здароўя»;
    •  магчымасць цытавання, складання канспектаў, прастаўлення закладак;
    •  убудаванае сацыяльнае асяроддзе (стварэнне сваіх груп кантактаў, перапіска праз сістэму асабістых паведамленняў, удзел у абмеркаваннях дысцыплін, падручнікаў, падрыхтоўкі да іспытаў, практычных навыкаў);
    •  просты і пашыраны пошук;
    •  магчымасць сфармаваць свой набор дысцыплін і падручнікаў і многае іншае.

    Адрас рэсурса: https://www.studentlibrary.ru/

    Пасля рэгістрацыі з камп'ютара ў бібліятэцы ВДМУ ў карыстальніка ёсць аддалены доступ з любой прылады.
  • MedBaseGeotar

    Даведачна-інфармацыйная сістэма MedBaseGeotar прызначана для практыкуючых медыцынскіх спецыялістаў, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў, ардынатараў, студэнтаў старэйшых курсаў навучання, кіраўнікоў у сферы аховы здароўя для аператыўнага пошуку, адбору і чытання неабходнай для працы медыцынскай літаратуры ў адзінай крыніцы даных.

    Структура:

    • Інструменты лекара (аглядныя артыкулы, лекавыя прэпараты і іх узаемадзеянне, лабараторная дыягностыка, слоўнік)
    • Рэгламенты (рэкамендацыі, стандарты, парадкі)
    • Бібліятэка (нацыянальныя кіраўніцтвы, манаграфіі, атласы і інш.)
    • Прававая падтрымка (віды медыцынскай дапамогі і медаглядаў, медыцынскія экспертызы і агляды, правы і абавязкі ўдзельнікаў аказання медыцынскай дапамогі і інш.)

    Адрас рэсурса: https://mbasegeotar.ru/

    Пасля рэгістрацыі з камп'ютара ў бібліятэцы ВДМУ ў карыстальніка ёсць аддалены доступ з любой прылады.
  • BOOKUP

    BOOKUP – электронная бібліятэчная сістэма (ЭБС), якая складаецца з больш за 3500 выданняў і кніг, і рэгулярна абнаўляецца. Усе кнігі прадастаўлены праваўладальнікамі па ліцэнзійных дагаворах.

    Для студэнтаў ёсць сэрвіс тэставання - пры працы з кнігай можна лёгка і хутка праверыць набытыя веды.

    Для навукоўцаў-медыкаў, якія афармляюць навуковую працу, прадастаўляецца сэрвіс па складанні спісаў літаратуры.

    На сайце ёсць сістэма тэгаў для маркіроўкі карыстальнікамі ўнутранага зместа кніг. Тэгі дапамагаюць хутка знайсці ўсе старонкі ў кнігах па тэме запыта.

    Бібліятэка ВДМУ мае падпіску на кнігі з калекцыі "Большая медицинская библиотека", у якую сабраныя выданні медыцынскіх ВНУ РБ і РФ. Для атрымання доступа неабходна зарэгістравацца ў сістэме па спасылцы з IP-адраса ўніверсітэта.

  • eLIBRARY.RU

    eLIBRARY.RU – расійская навуковая электронная бібліятэка, інтэграваная з Расійскім індэксам навуковага цытавання (РІНЦ).

    Змяшчае рэфераты і поўныя тэксты навуковых публікацый і патэнтаў, у тым ліку электронныя версіі расійскіх навукова-тэхнічных часопісаў.

    Спіс часопісаў, да якіх ва ўніверсітэта маецца доступ, прадстаўлены тут.

    У НЭБ прадстаўлена некалькі тысяч часопісаў адкрытага доступу. Для вашай зручнасці мы сабралі калекцыю часопісаў адкрытага доступу па медыцыне і фармацыі.


    Доступ прадастаўляецца ў сетцы ўніверсітэта.
  • ЭЛЕКТРОННАЯ МЕДЫЦЫНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА РНМБ

    Электронная медыцынская бібліятэка Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі (РНМБ): 

    • Рэсурсы адкрытага доступа
    • Рэсурсы закрытага доступа   
      - поўныя тэксты дакументаў з фонда РНМБ   
      - базы дадзеных, якія набываюцца бібліятэкай з абмежаванымі правамі карыстання
    • Рэсурсы ўласнай генерацыі РНМБ

    Умовы доступа:

    1. Зарэгістравацца на сайце, запоўніўшы рэгістрацыйную форму https://rsml.med.by/ru/reg/. Заяўка можа апрацоўвацца цягам сутак. Апавяшчэнні аб лагіне і паролі прыйдуць на пазначаную пры рэгістрацыі пошту. 
    2. Упэўніцца, што ў спісе «Базы дадзеных» актыўным з'яўляецца электронны каталог РНМБ.
    3. Ажыццявіць пошук у адным з даступных рэжымаў. 
    4. ЗЗамовіць патрэбны дакумент (акрамя дысертацый), націснуўшы на спасылку «Замовіць» (на працягу каляндарных сутак можна замовіць не больш за 2 дакументы). Заказ карыстальніка выконваецца ад 2 да 7 працоўных дзён. 
    5. У рэжыме пастаронкавага прагляду поўнага тэксту карыстальнік мае магчымасць дадаць поўны тэкст дакумента ў [Закладкі].
    6. Захаванне, раздрукоўка дакумента, яго капіраванне якім-небудзь іншым спосабам, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў вылічальнай, фотатэхнікі і сродкаў сувязі не дапускаецца.
    7. Праз 30 каляндарных дзён пасля пачатку прагляду поўнага тэксту дакумента доступ да яго аўтаматычна спыняецца. Для аднаўлення доступу карыстальніку неабходна паўторна заказаць дакумент. 

    Доступ ажыццяўляецца з IP-адрасоў бібліятэкі ўніверсітэта для зарэгістраваных карыстальнікаў.

  • БИЗНЕС-ИНФО

    «Бизнес-Инфо» - аналітычная прававая сістэма, якая змяшчае ўсё заканадаўства РБ, а таксама тэматычныя падборкі аналітычных і даведачных матэрыялаў па прафесійнай прыналежнасці карыстальніка:

    • Банк даных "Нарматыўныя дакументы";
    • Аналітычны банк даных "Бухгалтар";
    • Аналітычны банк даных "Эканаміст";
    • Аналітычны банк даных "Юрыст";
    • Аналітычны банк даных "Кадравік";
    • Аналітычны банк дадзеных "Сакратар".

    Больш падрабязна аб платформе "Бизнес-Инфо" можна даведацца тут.

    Доступ да рэсурсу вы можаце атрымаць на камп'ютарах у каб. 303 і 501 (корпус "Медыцынская бібліятэка").
  • ЭТАЛОН-ONLINE

    Інфармацыйна-пошукавая сістэма (ІПС) "ЭТАЛОН-ONLINE" распрацавана і вядзецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
    Яна змяшчае:

    • эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
      • банк даных (БД) "Заканадаўства Рэспублікі Беларусь"
      • БД "Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання"
      • БД "Міжнародныя дагаворы"
    • БД "Судовая практыка"
    • БД "Правапрымяняльная практыка"
    • БД "Формы дакументаў"

    Інфармацыя ва ўсіх БД абнаўляецца штодзень. Тэксты прававых актаў у БД знаходзяцца ў актуальным стане.

    Больш падрабязна пра ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» можна даведацца тут.

    Доступ да рэсурсу вы можаце атрымаць на камп'ютарах у каб. 303 і 501 (корпус "Медыцынская бібліятэка").
  • «Легендарныя кнігі»

    У раздзеле «Легендарныя кнігі» электроннай бібліятэчнай сістэмы «ЮРАЙТ» прадстаўлены не толькі вучэбныя выданні, але і класічныя навуковыя працы, а таксама пераклады, у тым ліку дарэвалюцыйныя.

    Тут жа ў серыі "Чытаем у арыгінале" прадстаўлены на некалькіх мовах неадаптаваныя арыгінальныя тэксты класікаў навукі, сусветнай літаратуры, а таксама англійскія арыгіналы такіх дакументаў, як Лісабонскі дагавор, Статут ААН і г.д.

    Доступ прадастаўляецца:

    • ў сетцы універсітэта (па IP адрасах);
    • выдалена (на любым камп'ютары па-за сеткай універсітэта).

    Спасылка на рэсурс: https://urait.ru/catalog/legendary
  • Polpred.com

    База дадзеных Polpred.com. Обзор СМИ - гэта база паўнатэкставых дзелавых публікацый інфармагенцтваў і прэсы па 53 галінах, а таксама архіў навін на рускай і англійскай мовах.

    База дадзеных Polpred.com фармуецца з аналітыкі і аглядаў дзясяткаў рускамоўных і замежных навінавых агенцтваў, кіроўных СМІ і вузкапрофільных выданняў.

    У базе задзейнічана больш за 600 крыніц з 235 краін і тэрыторый.

    Адрас рэсурса: http://polpred.com/

Медыцынскія Інтэрнэт-рэсурсы

На рускай мове:

  • eLIBRARY.ru

    Найбуйнейшая ў Расіі электронная бібліятэка навуковых публікацый, якая валодае багатымі магчымасцямі пошука і аналіза навуковай інфармацыі.
    Спіс часопісаў адкрытага доступа - тут.
  • «КиберЛенинка»

    Праект «КиберЛенинка» - каталог навуковай перыёдыкі па вялікай колькасці навуковых дысцыплін (у тым ліку больш за 100 мед. выданняў), які змяшчае поўную інфармацыю аб навуковых часопісах ў электронным выглядзе, якая ўключае іх апісанні і ўсе выпускі (па гадах) са зместам, тэмамі навуковых артыкулаў і іх поўнымі тэкстамі.
  • Consilium medicum

    Consilium medicum - інфармацыйны рэсурс (23 мед. выдання + 6 прыкладанняў да часопісу "Consilium medicum"). Адкрыты доступ да асобных артыкулаў часопісаў і газет.
  • Медыцынскі партал med.by

    Змяшчае вялікі пералік спасылак на электронныя рэсурсы, уключаючы медыцынскія рэсурсы Беларусі, поўныя тэксты медыцынскай перыёдыкі, НДР і ДКР, дысертацыі, міжнародныя праграмы, гранты і фонды, даведачныя выданні па медыцыне і інш.
    Адрас рэсурсуhttp://med.by/wwwres
  • Электронны дэпазітарый навуковых выданняў БелІСА

    Дэпазітарый з'яўляецца інавацыйнай распрацоўкай Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі ў інтарэсах распаўсюджвання і доступу да навуковай інфармацыі.
    http://depositary.belisa.org.by/EDNI/Deposits/Default.aspx
  • Рэпазіторый ДУ РНМБ

  • НАУЧНЫЙ АРХИВ

    Інфармацыйная сістэма "НАУЧНЫЙ АРХИВ" міністэрства адукацыі і навукі РФ змяшчае больш за 2 млн дакументаў (артыкулаў, дысертацый, аўтарэфератаў) па ўсіх галінах навуковых ведаў. Неабходная бясплатная рэгістрацыя.
  • Еўразійская патэнтна-інфармацыйная сістэма

    Еўразійская патэнтна-інфармацыйная сістэма распрацавана ў Еўразійскім патэнтным ведамстве і з'яўляецца інфармацыйна-пошукавай сістэмай, якая забяспечвае доступ да сусветных, рэгіянальных і нацыянальных фондаў патэнтнай дакументацыі. Прадугледжаны розныя віды патэнтных пошукаў.
    Адрас рэсурсу: http://www.eapatis.com/
    Для пераходу да пошуку націсніце на галоўнай старонцы сайта "Гостевой вход"

На англійскай мове:

  • PubMed

    Pubmed  — англамоўная тэкставая база дадзеных медыцынскіх і біялагічных публікацый, створаная Нацыянальным цэнтрам біятэхналагічнай інфармацыі ЗША на аснове раздзелу «біятэхналогія» Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША. Ключавым складнікам PubMed з'яўляецца MEDLINE. https://pubmed.ncbi.nlm.nih.gov/
  • PubChem

    PubChem - база дадзеных хімічных злучэнняў і сумесей, якая з'яўляецца грамадскім здабыткам. Абслугоўваецца Нацыянальным цэнтрам біятэхналагічнай інфармацыі ЗША (NCBI), падраздзяленнем Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША.
  • Medical-journals.com

    Рэгіструючыся на сайце, вы атрымліваеце сістэматычны каталог медыцынскіх часопісаў усяго свету, і англамоўнага арэала ў прыватнасці. Пры гэтым стваральнікі партала агаворваюць тое, што дазвол на платны альбо бясплатны доступ да пэўнага часопісу залежыць толькі ад выдаўцоў часопіса. Без папярэдняй рэгістрацыі рэсурс прапануе азнаёміцца і з бясплатнымі рэсурсамі.
  • Medscape

    Medscape — вэб-рэсурс для лекараў і іншых спецыялістаў у галіне аховы здароўя.  https://www.medscape.com/
  • PLOS One

    PLOS One — міжнародны міждысцыплінарны рэцэнзаваны навуковы часопіс з адкрытым доступам для публікацый, які публікуе навуковыя даследаванні і агляды ў сферы натуральных і медыцынскіх навук. Заснаваны ў 2006 годзе некамерцыйнай арганізацыяй Public Library of Science. https://journals.plos.org/plosone/
  • Сайт нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША Нацыянальнага інстытута здароўя ЗША

    Маштабны і карысны рэсурс, які прапануе разнастайную медыцынскую інфармацыю і розныя варыянты пошуку і інтэграцыі інфармацыі. На галоўнай старонцы паказаныя асноўныя і найбольш карысныя базы дадзеных і пошукавыя сістэмы, а таксама ў асобным полі прадстаўлены карысныя спасылкі на асноўную, дадатковую развіваючую літаратуру і поўныя версіі навуковых тэкстаў, якія знаходзяцца ў вольным доступе.
  • MeSH

    MeSH анлайн — ўсёабдымны кантраляваны слоўнік, індэксуючы часопісныя артыкулы і кнігі па натуральных навуках, таксама можа служыць у якасці тэзаўрусу. Стваральнікам і ўладальнікам правоў на Mesh з'яўляецца Нацыянальная медыцынская бібліятэка ЗША.
  • BioMed Central

    BioMed Central з'яўляецца выдаўцом 220 рэцэнзаваных часопісаў па медыцыне, тэхналогіі, натуральным навуках, адкрытых для свабоднага доступу ў Інтэрнэце. Партфоліо часопісаў ахоплівае ўсе вобласці біялогіі і медыцыны, і ўключае ў сябе шырокі спектр тэматычных найменняў.
  • Medicine.NET

    Medicine.NET — навукова-папулярны рэсурс, інтэрнэт СМІ аб ахове здароўя і адначасова выдавецкая кампанія. Рэсурс  змяшчае надзейную медыцынскую інфармацыю, мноства візуальных матэрыялаў, прэзентацыі і пр.
  • Labome

    Labome - свет лабараторый. Вузкаспецыялізаваны пошукавы сайт, прысвечаны лабараторным даследаванням.
  • Женеўскі Фонд медыцынскай адукацыі і даследаванняў (GFMER)

    На сайце даступны каталог медыцынскіх часопісаў, публікацый, а таксама атласы і іншыя карысныя матэрыялы па медыцыне.
  • Рэпазіторый універсітэта Осла - Медыцынскі факультэт

  • The Lens

    The Lens - гэта анлайн-механізм пошуку патэнтаў і навуковай інфармацыі, прадстаўлены Cambia, незалежнай міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй, якая займаецца дэмакратызацыяй інавацый.
  • arXiv.org

    Рэпазітар прэпрынтаў фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, колькаснай біялогіі, колькасных фінансаў, статыстыкі, электратэхнікі і сістэмалогіі, а таксама эканомікі.
  • medRxiv

    Рэпазітар прэпрынтаў ў галіне медыцыны, клінічных даследаванняў і сумежных навук пра здароўе.
  • bioRxiv

    Рэпазітар прэпрынтаў ў галіне біялагічных навук (лабараторыя Cold Spring Harbour)
  • CORE (COnnecting REpositories)

    CORE - гэта сэрвіс, які забяспечваецца Інстытутам медыя ведаў [Викиданные], які базуецца ў Адкрытым універсітэце, Вялікабрытанія. Мэта праекта - аб'яднаць увесь кантэнт з адкрытым доступам, размеркаваны па розных сістэмах, такім як рэпазітары і часопісы з адчыненым доступам, ўзбагаціць гэты кантэнт з дапамогай інтэлектуальнага аналізу тэксту і дадзеных і прадаставіць бясплатны доступ да яго праз набор службаў. Праект CORE таксама накіраваны на садзейнічанне адкрытага доступу да навуковых вынікаў. CORE цесна супрацоўнічае з электроннымі бібліятэкамі і інстытуцыянальнымі рэпазітарамі.
  • Frontiers in Plant Science

    Frontiers in Plant Science - часопіс, які публікуе даследаванні, накіраваныя на паглыбленне разумення фундаментальных працэсаў у біялогіі раслін.
    https://www.frontiersin.org/journals/plant-science
  • ChemSpider

    Бясплатная база хімічных структур, якая прадстаўляе хуткі тэкставы і структурны пошук па больш за 100 мільёнам структур з сотняў рэсурсаў
    http://www.chemspider.com/
  • The whole brain Atlas

    Інфармацыйны рэсурс па візуалізацыі цэнтральнай нервовай сістэмы, які аб'ядноўвае клінічную інфармацыю з выявамі магнітнага рэзанансу (МРТ), рэнтгенаўскай камп'ютарнай тамаграфіі (КТ) і ядзернай медыцыны.
  • ChEMBL

    ChEMBL або ChEMBLdb - гэта хімічная база даных біяактыўных малекул з лекава-індуцыруючымі ўласцівасцямі. Яна падтрымліваецца Еўрапейскім інстытутам біяінфарматыкі (EBI) пры Еўрапейскай лабараторыі малекулярнай біялогіі (EMBL), размешчанай у Wellcome Trust Genome Campus, Хінкстан, Вялікабрытанія.
  • Часопісы адкрытага доступа Афрыканскага кантынента - Калекцыя Chemistry, Mathematics & Physics

    Уключае часопісы па хіміі, фармакагнозіі і фармацэўтыцы, а таксама стаматалогіі і хірургіі
    https://www.ajol.info/index.php/ajol/browseBy/category?categoryId=9
  • Часопісы адкрытага доступа Афрыканскага кантынента - Калекцыя Health

    Уключае часопісы па розных галінах медыцыны і аховы здароўя
  • Часопісы адкрытага доступа Шры-Ланкі

    Уключае часопісы розных катэгорый, даступны фільтр па медыцыне
  • NCBI Bookshelf

    Кніжная паліца дае бясплатны анлайн-доступ да кніг і дакументаў па навуцы аб жыцці і ахове здароўя
    https://www.ncbi.nlm.nih.gov/books/
  • Open Access eBooks

    Платформа міжнароднага выдаўца электронных кніг. Кнігі прадстаўлены ў PDF і HTML фармаце. Кнігі даступныя для чытання і запампоўкі пад ліцэнзіяй CC-BY-NC-ND
  • Springer open (Biomedicine books)

    Кнігі выдавецтва Springer па медыцыне
  • Open Textbook Library

    Бібліятэка адкрытых падручнікаў змяшчае падручнікі, якія рэцэнзуюцца, па розных прадметах. Падручнікі можна спампаваць бясплатна або раздрукаваць па нізкай цане.
  • FreeFullPDF

    FreeFullPDF.com - гэта сайт навуковых артыкулаў, распрацаваны кампаніяй KnowMade, якая спецыялізуецца на даследаванні і аналізе навукова-тэхнічнай інфармацыі. Сайт мае дзве мэты: даць магчымасць навукоўцам і студэнтам знайсці бясплатныя навуковыя артыкулы і стварыць анлайнавую навуковую супольнасць.

Рэсурсы бібліятэк

  • Аб'яднаная навуковая медыцынская бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта
    http://library.grsmu.by
    Рэпазіторый ГрДМУ
    http://elib.grsmu.by

  • Бібліятэка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта
    https://lib.bsmu.by/
    Рэпазіторый БДМУ
    http://rep.bsmu.by/

  • Бібліятэка Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта
    http://library.gsmu.by/
    Рэпазіторый ГомДМУ
    http://elib.gsmu.by/

  • Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка
    http://rsml.med.by/

  • Цэнтральная навуковая бібліятэка імя. Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук
    http://csl.bas-net.by/

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі
    https://www.nlb.by/

  • Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь
    https://www.preslib.org.by/

  • Навуковая бібліятэка Расійскага Нацыянальнага даследчага медыцынскага універсітэта ім. Н.І. Пірагова
    http://library.rsmu.ru/

  • Бібліятэка Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта ім. Акадэміка І.П. Паўлава
    http://www.1spbgmu.ru/ru/universitet/strustura/library
пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках