г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu

пра бібліятэку

У бібліятэцы ВДМУ функцыянуюць 3 абанементы і 5 чытальных залаў, віртуальная даведачная служба. З 2013 года эксплуатуецца АІБС MARC-SQL (версія 1.17), якая забяспечвае комплексную аўтаматызацыю ўсіх тэхналагічных працэсаў. Студэнты і выкладчыкі маюць магчымасць бясплатнага выхада ў Інтэрнэт. У 2015 годзе здзейснены пераход на беспапяровую тэхналогію «электронны чытацкі фармуляр» (e-фармуляр), рэалізаваны электронны заказ. З 2013 года функцыянуе паўнавартасны бібліятэчны web-сайт, праз які працуюць віртуальная даведачная служба (з 2014 года) і створаны ў 2016 годзе інстытуцыянальны рэпазіторый адкрытага доступа.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі складаюць аснову інфармацыйна-адукацыйнай прасторы ўніверсітэта. Бібліятэка пазіцыянуе сябе як інфармацыйны цэнтр у галіне медыцыны і фармацыі Віцебскага рэгіёна і лічыць сваім абавязкам садзейнічаць бесперапыннай прафесійнай адукацыі практычных работнікаў галіны.

Карыстальнікам прадастаўляюцца традыцыйныя і электронныя інфармацыйныя рэсурсы і паслугі. Фонд бібліятэкі складае паўмільёна асобнікаў выданняў і неапублікаваных дакументаў розных тыпаў і відаў, уключае вучэбную, навуковую, даведачную, мастацкую літаратуру, часопісы і газеты, зборнікі навуковых прац, манаграфіі, дысертацыі і аўтарэфераты дысертацый, справаздачы аб навукова-даследчых работах, электронныя дакументы.

Сістэма электронных інфармацыйных рэсурсаў уключае ўласныя, у тым ліку ствараемыя бібліятэкай самастойна або шляхам удзелу ў карпаратыўных праектах, а таксама ліцэнзуемыя электронныя бібліятэкі і навуковыя базы дадзеных.

Электронны каталог размешчаны ў Інтэрнет.

Інстытуцыянальны рэпазіторый кумулюе прадстаўленыя пераважна ў адкрытым доступе электронныя варыянты выдадзеных ва ўніверсітэце вучэбных і навуковых выданняў, газет і навуковых часопісаў, матэрыялаў навуковых форумаў.

Бібліятэка вядзе шэраг бібліяграфічных баз дадзеных уласнай генерацыі, з'яўляецца ўдзельніцай праектаў па стварэнні карпаратыўных электронных інфармацыйных рэсурсаў БелАР і «Вучоныя Беларусі».

З 2021 года бібліятэка з'яўляецца удзельнікам праекта "Большая медицинская библиотека", які рэалізуецца Асацыяцыяй медыцынскіх бібліятэк у партнёрстве з электроннай бібліятэчнай сістэмай ”Book Up“. З 2022 года - удзельнікам Кансорцыума сеткавых электронных бібліятэк - некамерцыйнага праекта кампаніі Лань. У рамках гэтых праектаў фарміруецца адзіная электронная інфармацыйная прастора навучальных выданняў медыцынскіх ВНУ Расійскай Федэрацыі, Беларусі і Казахстана.

Маецца доступ да сусветных навуковых баз дадзеных Cochrane Library, Wiley Online Library.

Студэнты, прафесарска-выкладчыцкі склад, слухачы ФПК і ПК, лекары горада і вобласці маюць магчымасць доступа да электронна-бібліятэчнай сістэмы «Консультант студента», электроннай медыцынскай бібліятэцы «Консультант врача», медыцынскіх калекцый беларускіх выдавецтваў «Вышэйшая школа» і «Новое знание», даведачных прававых сістэм «Бизнес-Инфо» и «Эталон».

Падпіска на беларускія і расійскія навуковыя часопісы прадстаўлена ў традыцыйным друкаваным і электронным варыянтах (праз НЭБ «eLibrary.ru»). Бібліятэка адсочвае профільныя медыцынскія часопісы адкрытага доступа і інфармуе пра іх.

Бібліятэка выпускае бюлетэні новых паступленняў літаратуры і бюлетэні перыядычных выданняў, бібліяграфічныя ўказальнікі.

У 2020 годзе ў мэтах інфармацыйнага забеспячэння дыстанцыйнага навучання распрацавана «Электронная паліца студэнта»,у 2022 годзе яна інтэграваная ў Асабісты кабінет студэнта у сістэме дыстанцыйнага навучання, што спрашчае студэнтам доступ да поўных тэкстаў выданняў, якія рэкамендуюцца вучэбнымі праграмамі.

Адсутныя ў фондзе кнігі можна атрымаць па міжбібліятэчным абанеменце (МБА), копіі артыкулаў з часопісаў - замовіць праз службу электроннай дастаўкі дакументаў (ЭДД).

Фонд рэдкай кнігі складае 1000 экз. і ўключае выданні, пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя. Найстарэйшая кніга фонда «Анатомико-хирургическія таблицы, напечатанныя по высочайшему соизволенію и щедротами Его Величества императора Николая I» аўтара Іліі Буялоўскага выдадзена ў Санкт-Пецярбургу ў 1852 годзе. «Клиническія лекціи проф. Г.А. Захарьина» выдадзены ў 1863 годзе ў Маскве.

З 2020 года ў бібліятэцы функцыянуе фотагалерэя, якая прадстаўляе творчасць фотамастакоў - выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта. Архіў фотагалерэі прадстаўлены на сайце бібліятэкі.

Бібліятэка аказвае платныя паслугі капіравання, сканавання і друкавання тэксту.

Усімі падраздзяленнямі бібліятэкі штогод абслугоўваюцца больш за 13 000 карыстальнікаў, запатрабаванасць яе інфармацыйных рэсурсаў складае каля 400 000 экз. У дзень падраздзяленні бібліятэкі, яе сайт і рэпазіторый ў сярэднім наведвае 900 чалавек.

У структуры бібліятэкі: аддзел абслугоўвання, аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел, сектар захоўвання фондаў, аддзел суправаджэння і развіцця бібліятэчных інфармацыйных сістэм і тэхналогій, сектар інфармацыйнага абслугоўвання і абслугоўвання па базах дадзеных.

Па штатнаму раскладу - 37,5 адзінак, 94% супрацоўнікаў маюць вышэйшую адукацыю.

Функцыянуюць акаўнты бібліятэкі ў сацыяльных сетках вКонтакте, Facebook, Instagram і Youtube-канал.

Бібліятэка з'яўляецца каардынацыйным і метадычным цэнтрам сеткі медыцынскіх бібліятэк Віцебскай вобласці. З 2020 года бібліяэка з'яўляецца сябрам Асацыяцыі медыцынскіх бібліятэк.

ФАКТЫ ПРА НАС

491835

Фонд бібліятэкі

13

Пакетаў баз дадзеных

6991

Чытачоў

300681

Наведванняў у год

slide10
slide11
slide12
slide13
slide14
slide15
slide16
slide17
slide18
slide19
slide110
slide111
slide112
slide113
slide114
slide115
slide116
slide117
slide118
slide119
slide120
slide121
slide122
slide123
slide124
slide125
slide126
slide127
slide128
slide129
slide130
slide131
slide132
previous arrowprevious arrow
next arrownext arrow
slide10
slide11
slide12
slide13
slide14
slide15
slide16
slide17
slide18
slide19
slide110
slide111
slide112
slide113
slide114
slide115
slide116
slide117
slide118
slide119
slide120
slide121
slide122
slide123
slide124
slide125
slide126
slide127
slide128
slide129
slide130
slide131
slide132
previous arrow
next arrow
пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Мы ў сацыяльных сетках