г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu

Бібліятэка ВДМУ прапануе сваім чытачам пералік паслуг:

Віртуальная даведачная служба
Міжбібліятэчны абанемент і электронная дастаўка дакументаў
Прысваенне індэксаў ББК, аўтарскіх знакаў
Арганізацыя экскурсій па бібліятэцы
Рэдагаванне спісаў літаратуры да навучальных праграм
Раздрукоўка, капіраванне інфармацыі
Арганізацыя фотавыставаў
Міжнародная дастаўка дакументаў (RSCVD)

ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ

(Зацверджаны рэктарам 19.07.2022)
  • 1.1. Правілы карыстання бібліятэкай установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэны Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт» (далей – Правілы, бібліятэка, ВДМУ, універсітэт) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксам аб культуры Рэспублікі Беларусь, Прыкладнымі правіламі карыстання бібліятэкай вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь , зацверджанымі загадам Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 1994 года № 335, Палажэннем аб бібліятэцы ВДМУ ад 28.08.2019 №08-06/41.

    1.2. У дадзеных Правілах ужываюцца наступныя тэрміны:

    • абанемент - форма бібліятэчнага абслугоўвання, якая прадугледжвае выдачу дакументаў для выкарыстання па-за бібліятэкай (на пэўных умовах);
    • карыстальнік бібліятэкі – фізічная або юрыдычная асоба, якая карыстаецца паслугамі бібліятэкі (карыстальнік, наведвальнік мерапрыемства, абанент);
    • рэгістрацыя карыстальнікаў - гэта афармленне права карыстання бібліятэкай: уключае афармленне фармуляра карыстальніка, рэгістрацыйнай карткі, чытацкага білета;
    • рэпазіторый – інстытуцыянальны электронны архіў для працяглага захоўвання, назапашвання і забеспячэння доўгачасовага і надзейнага адкрытага доступу да дакументаў навуковага, адукацыйнага, нарматыўнага ці іншага прызначэння;
    • чытальная зала – форма бібліятэчнага абслугоўвання, якая прадугледжвае выдачу дакументаў для работы ў памяшканні бібліятэкі, спецыяльна абсталяванай для карыстальнікаў і работы з дакументамі;
    • чытацкі білет – дакумент, які пацвярджае права карыстацца бібліятэкай;
    • электронныя інфармацыйныя рэсурсы – электронныя базы даных, электронныя бібліятэчныя сістэмы, электронныя бібліятэкі, рэпазіторыі, даступныя карыстальнікам;
    • электронны фармуляр карыстальніка – электронная форма, якая змяшчае ўпарадкаваны набор звестак аб дакументах, выдадзеных у часовае карыстанне канкрэтнаму карыстальніку.

    1.3. Дадзеныя Правілы рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў у бібліятэцы, правы і абавязкі бібліятэкі і яе карыстальнікаў.

    1.4. Фонды бібліятэкі, яе памяшканні, абсталяванне, тэхнічныя прылады з'яўляюцца ўласнасцю ўніверсітэта. Фонды даступны карыстальнікам праз сістэму чытальных залаў, абанементаў, кафедральных бібліятэк; электронныя інфармацыйныя рэсурсы ўласнай генерацыі – праз сайт бібліятэкі і інстытуцыянальны рэпазіторый адкрытага доступу (далей – рэпазіторый), знешнія (падпісныя) электронныя інфармацыйныя рэсурсы – у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі. Карыстацца бібліятэчнымі фондамі і электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі могуць навучэнцы і супрацоўнікі ўніверсітэта, а таксама работнікі практычнай аховы здароўя і фармацыі Віцебскай вобласці (далей - работнікі практычнай аховы здароўя).

    1.4. Прадастаўленне асноўных відаў бібліятэчных паслуг бясплатнае.

    1.5. Асобныя (дадатковыя) вiды паслуг (капіраванне і інш.) прадстаўляюцца за адпаведную плату.
  • 2.1. Карыстальнікі могуць рэгістравацца ў любым падраздзяленні бібліятэкі, дзе ажыццяўляецца абслугоўванне, а таксама на яе сайце lib.vsmu.by у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

    2.2. Запіс ў бібліятэку ажыццяўляецца:
    штатных супрацоўнікаў універсітэта - па прад'яўленні пашпарта і даведкі з аддзела кадраў;
    студэнтаў першай і другой ступені вышэйшай адукацыі і слухачоў дзённага аддзялення ФПДП - цэнтралізавана, згодна з загадам аб залічэнні;
    слухачоў ФПК і ПК - па прад'яўленні білета слухача;
    працаўнікоў практычнай аховы здароўя - па прад'яўленні пашпарта.

    2.3. Абслугоўванне ў бібліятэцы ажыццяўляецца па чытацкім білетам. Функцыю чытацкага білета выконвае:
    для студэнтаў - пластыкавы студэнцкі білет;
    для слухачоў - білет слухача са штрыхкодам;
    для штатных супрацоўнікаў - чытацкі білет са штрыхкодам;
    для пазаштатных супрацоўнікаў і працаўнікоў практычнай аховы здароўя - часовы чытацкі білет са штрыхкодам.
    Дублікат страчанага чытацкага білета афармляецца ў Пункце рэгістрацыі карыстальнікаў.

    2.4. Пазаштатныя і часова працуючыя выкладчыкі і супрацоўнікі, абітурыенты, стажоры, інтэрны, суіскальнікі і іншыя катэгорыі грамадзян, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі, студэнтамі і слухачамі дзённай формы навучання, маюць права карыстацца фондамі бібліятэкі толькі ў чытальных залах.

    2.5. Пры запісе ў бібліятэку карыстальнікі павінны азнаёміцца з Правіламі карыстання бібліятэкай і пацвердзіць абавязацельствы аб іх выкананні, а таксама згоду на апрацоўку персанальных дадзеных ў прынятых бібліятэкай формах.

    2.6. Карыстальнікі бібліятэкі штогод праходзяць перарэгістрацыю з прад'яўленнем усёй літаратуры, якая лічыцца за імі, ва ўстаноўленыя бібліятэкай тэрміны. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца.
  • 3.1. Пры ўваходзе ў чытальныя залы і/або для атрымання літаратуры карыстальнікі абавязаны прад'явіць бібліятэкару чытацкі білет/пластыкавы студэнцкі білет/білет слухача, што дазваляе ідэнтыфікаваць карыстальніка і адкрыць з дапамогай счытвальнай прылады электронны фармуляр карыстальніка (далей – фармуляр).

    3.2. Рэгістрацыя выдачы літаратуры ажыццяўляецца праз счытванне ўнікальнага штрыхкода кожнага экзэмпляра, што выдаецца і аўтаматычнае прымацаванне да фармуляра карыстальніка. Зварот літаратуры ажыццяўляецца пасродкам счытвання ўнікальнага штрыхкода кнігі, якая вяртаецца, і аўтаматычнага зняцця з фармуляра.
    Заўвага. Пры звароце карыстальнікам экзэмпляра бібліятэчнага фонду, які страціў магчымасць ідэнтыфікацыі унікальнасці экзэмпляра (без інвентарных нумароў, штрыхкодаў), дадзены экзэмпляр адбіраецца бібліятэкарам без пагашэння запісу ў фармуляры.

    3.3. Запіс у фармуляры сведчыць факт выдачы і з'яўляецца дакументам, які пацвярджае атрыманне выдання карыстальнікам. Згоду на абслугоўванне па тэхналогіі электроннага чытацкага фармуляра карыстальнік пацвярджае сваім асабістым подпісам на рэгістрацыйнай картцы пры запісе ў бібліятэку (перарэгістрацыі). Бібліятэкар у момант перадачы карыстачу літаратуры пасля яе рэгістрацыі ў фармуляры інфармуе аб колькасці, аўтарах і назвах выдадзеных кніг, што дазваляе карыстачу кантраляваць стан фармуляру. Бібліятэка забяспечвае карыстальніку магчымасць праглядзець свой фармуляр.

    3.4. Пры атрыманні выдання карыстальнікі абавязаны праверыць яго стан і паведаміць бібліятэкару аб сваіх заўвагах. Карыстальнікі нясуць адказнасць за дэфекты, выяўленыя ў дакуменце пры яго вяртанні, і абавязаны іх ліквідаваць за свой кошт.

    3.5. Літаратура выдаецца карыстальнікам у адным экземпляры адной назвы па вусных, пісьмовых запытах і электронным замове з падсобных фондаў абанементаў і чытальных залаў, па электронным замове з фондасховішча.

    3.6. Тэрмін карыстання літаратурай для розных катэгорый чытачоў і колькасць выдаваемых выданняў на абанеменце вызначаецца дыферэнцыравана адміністрацыяй бібліятэкі. На перыяд канікул літаратура выдаецца на тэрміны, якія ўсталёўваюцца бібліятэкай.

    3.7. У фондах адкрытага доступу карыстальнікі маюць магчымасць падбіраць літаратуру самастойна і перадаюць яе для афармлення бібліятэкару.

    3.8. Літаратура на абанеменце выдаецца карыстальнікам на дом.

    3.8.1. Навуковая літаратура - тэрмінам да 1 месяца ў наступнай колькасці: 10 - 15 асобнікаў прафесарска - выкладчыцкаму складу, навуковым работнікам, дактарантам, аспірантам; да 10 экз. - студэнтам-дыпломнікам; да 5 асобнікаў - іншым катэгорыям карыстальнікаў.

    3.8.2. Вучэбная літаратура на цыкл, семестр, навучальны год ці для падрыхтоўкі да іспытаў выдаецца ў колькасці, якая вызначацца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і праграмамі.

    3.8.3. Мастацкая літаратура выдаецца не больш за 3 асобнікаў на тэрмін да 15 дзён. Найбольш запатрабаваная - у колькасці 1-2 асобнікаў на тэрмін да 7 дзён.

    3.8.4. Карыстальнікі маюць магчымасць падоўжыць тэрмін карыстання ўзятай на дом літаратуры, калі на яе няма попыту з боку іншых карыстальнікаў.

    3.8.5. Выкладчыкам і навуковым супрацоўнікам навуковая літаратура ў асобных выпадках можа выдавацца на тэрмін да 3 месяцаў, а калі на яе няма попыту з боку іншых чытачоў, і на большы тэрмін, але не больш за адзін год пры ўмове вяртання па першым патрабаванні бібліятэкі.

    3.9. Чытальныя залы:

    3.9.1. Літаратура з чытальнай залы на дом не выдаецца. Пры выхадзе з чытальнай залы карыстальнікі павінны здаць літаратуру бібліятэкару. У выпадку неабходнасці вынасу выданні на ксеракапіраванне яны абавязаны папярэдзіць пра гэта бібліятэкара. У выпадку парушэння дадзенага правіла чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстання бібліятэкай на тэрмін, вызначаны адміністрацыяй бібліятэкі.

    3.9.2. Энцыклапедыі і іншыя даведачныя выданні, рэдкія і каштоўныя кнігі, а таксама кнігі, якія маюцца ў бібліятэцы ў адным экзэмпляры, выдаюцца толькі ў чытальных залах.

    3.9.3. Неапублікаваныя матэрыялы (дысертацыі, справаздачы аб НДР, аўтарэфераты) выдаюцца ў чытальнай зале ва ўстаноўленым парадку.

    3.9.4. Літаратура, якая адсутнічае ў фондзе бібліятэкі, па просьбе карыстальнікаў можа быць атрымана з іншых бібліятэк па міжбібліятэчнаму абанементу (далей МБА) для работы ў чытальнай зале. Артыкулы з якія адсутнічаюць у фондзе часопісаў і зборнікаў можна замовіць праз службу электроннай дастаўкі дакументаў (далей ЭДД) (паслуга платная).

    3.9.5. Літаратура, выдадзеная ў чытальную залу з асноўнага фондасховішча, можа быць замацавана за карыстальнікамі на неабходны для іх тэрмін. У выпадку, калі карыстальнікі не звяртаюцца па замоўленымі кнігамі на працягу 3 дзён, яны вяртаюцца ў фондасховішча.

    3.9.6. Колькасць выдаваемых у чытальных залах выданняў не абмежавана.

    3.10. Літаратура з кафедральных бібліятэк на дом не выдаецца.
  • 4.1. Карыстальнікі бібліятэкі маюць права:

    • бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе и змесце фонда бібліятэкі;
    • бясплатна атрымліваць неабходную літаратуру з фонда ў часовае карыстанне ва ўстаноўленым парадку;
    • бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу па пошуку крыніц інфармацыі;
    • бясплатна атрымліваць доступ да электронных инфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;
    • карыстацца аўтаматызаваным працоўным месцам для працы з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі;
    • атрымліваць дакументы або іх копіі па МБА і ЭДД з фондаў іншых бібліятэк пры ўмове, што яны ўдзельнічаюць у кнігаабмене;
    • карыстацца паслугамі бібліятэкі, у тым ліку платнымі;
    • прымаць удзел у працы грамадскіх органаў кіравання бібліятэкай;
    • удзельнічаць у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай для карыстальнікаў;
    • доступу да ўсіх носьбітаў інфармацыі і ўсіх відах абсталявання, які прадастаўляецца ў індывідуальнае карыстанне;
    • дазваляецца выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнікаў тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў, за выключэннем капіравальных прыбораў (сканараў, аўдыё-, фота- і відэаапаратуры), мабільнага тэлефона і іншых тэхнічных сродкаў у мэтах фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў;
    • карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за зон абслугоўвання чытачоў;
    • звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, што тычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг;
    • абскардзіць незаконныя дзеянні (бяздзеянне) службовых асоб бібліятэкі прарэктару па вучэбнай рабоце, рэктару, у вышэйшую арганізацыю або ў суд.

    4.2. Карыстальнікі абавязаны:

    • выконваць Правілы карыстання бібліятэкай і прытрымлівацца рэжыму работы бібліятэкі;
    • беражліва ставіцца да бібліятэчнага фонду, маёмасці і абсталявання бібліятэкі;
    • ўважліва праглядаць пры атрыманні кнігі і іншыя выданні і пры выяўленні дэфектаў або выяўленні разыходжанняў з запісам у фармуляры паведаміць пра гэта бібліятэкара;
    • вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкай тэрмін;
      Карыстальнікам, якія парушылі тэрміны карыстання літаратурай, да яе вяртання выдача новых кніг не ажыццяўляецца.
    • праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым бібліятэкай;
      Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца.
    • пры выбыцці з універсітэта вярнуць у бібліятэку ўсе бібліятэчныя дакументы, якія за імі лічацца;
    • у выпадку страты або псавання кніг, іншых дакументаў, атрыманных у бібіліятэцы, вярнуць у бібліятэку такія ж выданні або пакрыць шкоду, замяніўшы іх іншымі, прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі па кошце і зместу. У выпадку адсутнасці магчымасці замены дакументаў карыстальнікі кампенсуюць іх кошт у адпаведнасці з заканадаўствам;
    • у выпадку нанясення шкоды маёмасці бібліятэкі (камп'ютэры, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і іншая маёмасць), пакрыць нанесеную шкоду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
    • захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях бібліятэкі, мець ахайны знешні выгляд, выконваць нормы грамадскіх паводзін, паважаць правы іншых карыстальнікаў;
    • у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і іншыя) выконваць патрабаванні работнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

    4.3. Карыстальнікам бібліятэкі забараняецца:

    • наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага, наркатычнага ап'янення;
    • уносіць у памяшканні бібліятэкі колючыя і рэжучыя прадметы;
    • прымаць ежу і распіваць спіртныя напоі ў памяшканнях бібліятэкі;
    • самавольна размяшчаць аб'явы, афішы, іншыя рэкламныя матэрыялы на тэрыторыі бібліятэкі;
    • ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць у памяшканнях бібліятэкі;
    • парушаць нормы грамадскага парадку, ствараць непрацоўнае становішча ў памяшканнях бібліятэкі;
    • выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, прынятых бібліятэкай;
    • перадаваць білет чытача іншым асобам або карыстацца чытацкім білетам другой асобы;
    • парушаць нормы грамадскіх паводзін у памяшканнях бібліятэкі, у тым ліку абражаць работнікаў бібліятэкі пры выкананні службовых абавязкаў;
    • уносіць і выкарыстоўваць розныя капіявальныя прыборы (сканеры, аўдыё-, фота- і відэаапаратуру);
    • выкарыстоўваць мабільны тэлефон у зонах абслугоўвання чытачоў, а таксама ў мэтах відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў бібліятэкі;
    • знаходзіцца ў зонах абслугоўвання бібліятэкі ў верхняй вопратцы;
    • уваходзіць у памяшканні бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў-інвалідаў па зроку, у суправаджэнні сабакі-павадыра;
    • пры выкарыстанні камп'ютарнай тэхнікі выконваць самастойныя дзеянні пры ўзнікненні нестандартных сітуацый: збой у сетцы, адключэнне электраэнергіі, праблемы з праграмным або апаратным забеспячэннем; праводзіць устаноўку дадатковага і перанастройку ўстаноўленага праграмнага забеспячэння; наносіць шкоду абсталяванню; ажыццяўляць несанкцыянаваны доступ да сервера і сеткавага абсталявання бібліятэкі.
  • 5.1. Бібліятэка мае права:

    • самастойна вызначаць парадак выдачы, колькасць выдаваемых бібліятэчных дакументаў, тэрміны карыстання дакументамі ў пунктах абслугоўвання для розных відаў дакументаў і катэгорый карыстальнікаў;
    • атрымліваць ад адпаведных падраздзяленняў універсітэта інфармацыю аб залічэнні і выбыцці студэнтаў, слухачоў, прафесарска-выкладчыцкага складу і іншых катэгорый;
    • на пакрыццё прычыненай карыстальнікам матэрыяльнай або маральнай шкоды бібліятэцы і яе работнікам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
    • за парушэнне сапраўдных Правілаў карыстання бібліятэкай пазбаўляць карыстальнікаў права звароту ў падраздзялення бібліятэкі тэрмінам да 2 месяцаў;
    • ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход, у тым ліку аказанне платных паслуг;
    • не абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэкі, якія не прайшлі перарэгістрацыю;
    • не выдаваць дакументы з бібліятэчнага фонду карыстальнікам бібліятэкі, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў, да поўнага ўзаемаразліку па запазычанасці;
    • пры парушэнні карыстальнікам Правілаў карыстання бібліятэкай перадаваць матэрыялы ў дэканаты і рэктарат;
    • звяртацца з іскам у суд у выпадку нанясення карыстальнікамі матэрыяльнай або маральнай шкоды бібліятэцы і яе супрацоўнікам.

    5.2. Бібліятэка абавязаная:

    • ажыццяўляць бібліятэчнае (у тым ліку МБА і ЭДД), інфармацыйнае і даведкава-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў; 
    • інфармаваць карыстальнікаў аб усіх відах інфармацыйных рэсурсаў і паслуг, якія прадстаўляюцца бібліятэкай, вывучаць і найбольш поўна задавальняць іх інфармацыйныя запыты;
    • аказваць кансультацыйную дапамогу карыстальнікам у пошуку неабходнай інфармацыі і падборы дакументаў;
    • прадастаўляць карыстальнікам аўтаматызаваныя працоўныя месцы для працы з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі;
    • не выкарыстоўваць сведкі аб карыстальніках і іх інфармацыйных запытах у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчных;
    • сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у бібліятэку выдадзеных карыстальнікам кніг і іншых выданняў, праводзіць чарговую выдачу кніг і іншых твораў друку толькі пасля атрымання ад карыстальніка раней выдадзеных выданняў, перыяд карыстання якімі скончыўся;
    • пры вяртанні карыстальнікамі кніг і іншых твораў друку, іншых матэрыялаў у выпадку выяўлення дэфектаў прымаць адпаведныя меры;
    • садзейнічаць павышэнню культуры чытання карыстальнікаў, ствараць чытачам неабходныя ўмовы для работы ў бібліятэцы, забяспечваць высокую культуру абслугоўвання;
    • кантраляваць выкананне карыстальнікамі дадзеных Правілаў, а таксама лакальных прававых актаў, якія маюць дачыненне да дзейнасці падраздзялення.
  • 1. Агульныя палажэнні

    1.1. Правілы карыстання бібліятэкай установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэны Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт» (далей – Правілы, бібліятэка, ВДМУ, універсітэт) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксам аб культуры Рэспублікі Беларусь, Прыкладнымі правіламі карыстання бібліятэкай вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь , зацверджанымі загадам Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 1994 года № 335, Палажэннем аб бібліятэцы ВДМУ ад 28.08.2019 №08-06/41.

    1.2. У дадзеных Правілах ужываюцца наступныя тэрміны:

    • абанемент - форма бібліятэчнага абслугоўвання, якая прадугледжвае выдачу дакументаў для выкарыстання па-за бібліятэкай (на пэўных умовах);
    • карыстальнік бібліятэкі – фізічная або юрыдычная асоба, якая карыстаецца паслугамі бібліятэкі (карыстальнік, наведвальнік мерапрыемства, абанент);
    • рэгістрацыя карыстальнікаў - гэта афармленне права карыстання бібліятэкай: уключае афармленне фармуляра карыстальніка, рэгістрацыйнай карткі, чытацкага білета;
    • рэпазіторый – інстытуцыянальны электронны архіў для працяглага захоўвання, назапашвання і забеспячэння доўгачасовага і надзейнага адкрытага доступу да дакументаў навуковага, адукацыйнага, нарматыўнага ці іншага прызначэння;
    • чытальная зала – форма бібліятэчнага абслугоўвання, якая прадугледжвае выдачу дакументаў для работы ў памяшканні бібліятэкі, спецыяльна абсталяванай для карыстальнікаў і работы з дакументамі;
    • чытацкі білет – дакумент, які пацвярджае права карыстацца бібліятэкай;
    • электронныя інфармацыйныя рэсурсы – электронныя базы даных, электронныя бібліятэчныя сістэмы, электронныя бібліятэкі, рэпазітары, даступныя карыстальнікам;
    • электронны фармуляр карыстальніка – электронная форма, якая змяшчае ўпарадкаваны набор звестак аб дакументах, выдадзеных у часовае карыстанне канкрэтнаму карыстальніку.

    1.3. Дадзеныя Правілы рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў у бібліятэцы, правы і абавязкі бібліятэкі і яе карыстальнікаў.

    1.4. Фонды бібліятэкі, яе памяшканні, абсталяванне, тэхнічныя прылады з'яўляюцца ўласнасцю ўніверсітэта. Фонды даступны карыстальнікам праз сістэму чытальных залаў, абанементаў, кафедральных бібліятэк; электронныя інфармацыйныя рэсурсы ўласнай генерацыі – праз сайт бібліятэкі і інстытуцыянальны рэпазіторый адкрытага доступу (далей – рэпазіторый), знешнія (падпісныя) электронныя інфармацыйныя рэсурсы – у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі. Карыстацца бібліятэчнымі фондамі і электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі могуць навучэнцы і супрацоўнікі ўніверсітэта, а таксама работнікі практычнай аховы здароўя і фармацыі Віцебскай вобласці (далей - работнікі практычнай аховы здароўя).

    1.4. Прадастаўленне асноўных відаў бібліятэчных паслуг бясплатнае.

    1.5. Асобныя (дадатковыя) вiды паслуг (капіраванне і інш.) прадстаўляюцца за адпаведную плату.
  • 2. Парадак рэгістрацыі карыстальнікаў

    2.1. Карыстальнікі могуць рэгістравацца ў любым падраздзяленні бібліятэкі, дзе ажыццяўляецца абслугоўванне, а таксама на яе сайце lib.vsmu.by у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

    2.2. Запіс ў бібліятэку ажыццяўляецца:
    штатных супрацоўнікаў універсітэта - па прад'яўленні пашпарта і даведкі з аддзела кадраў;
    студэнтаў першай і другой ступені вышэйшай адукацыі і слухачоў дзённага аддзялення ФПДП - цэнтралізавана, згодна з загадам аб залічэнні;
    слухачоў ФПК і ПК - па прад'яўленні білета слухача;
    працаўнікоў практычнай аховы здароўя - па прад'яўленні пашпарта.

    2.3. Абслугоўванне ў бібліятэцы ажыццяўляецца па чытацкім білетам. Функцыю чытацкага білета выконвае:
    для студэнтаў - пластыкавы студэнцкі білет;
    для слухачоў - білет слухача са штрыхкодам;
    для штатных супрацоўнікаў - чытацкі білет са штрыхкодам;
    для пазаштатных супрацоўнікаў і працаўнікоў практычнай аховы здароўя - часовы чытацкі білет са штрыхкодам.
    Дублікат страчанага чытацкага білета афармляецца ў Пункце рэгістрацыі карыстальнікаў.

    2.4. Пазаштатныя і часова працуючыя выкладчыкі і супрацоўнікі, абітурыенты, стажоры, інтэрны, суіскальнікі і іншыя катэгорыі грамадзян, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі, студэнтамі і слухачамі дзённай формы навучання, маюць права карыстацца фондамі бібліятэкі толькі ў чытальных залах.

    2.5. Пры запісе ў бібліятэку карыстальнікі павінны азнаёміцца з Правіламі карыстання бібліятэкай і пацвердзіць абавязацельствы аб іх выкананні, а таксама згоду на апрацоўку персанальных дадзеных ў прынятых бібліятэкай формах.

    2.6. Карыстальнікі бібліятэкі штогод праходзяць перарэгістрацыю з прад'яўленнем усёй літаратуры, якая лічыцца за імі, ва ўстаноўленыя бібліятэкай тэрміны. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца.
  • 3. Парадак карыстання літаратурай

    3.1. Пры ўваходзе ў чытальныя залы і/або для атрымання літаратуры карыстальнікі абавязаны прад'явіць бібліятэкару чытацкі білет/пластыкавы студэнцкі білет/білет слухача, што дазваляе ідэнтыфікаваць карыстальніка і адкрыць з дапамогай счытвальнай прылады электронны фармуляр карыстальніка (далей – фармуляр).

    3.2. Рэгістрацыя выдачы літаратуры ажыццяўляецца праз счытванне ўнікальнага штрыхкода кожнага экзэмпляра, што выдаецца і аўтаматычнае прымацаванне да фармуляра карыстальніка. Зварот літаратуры ажыццяўляецца пасродкам счытвання ўнікальнага штрыхкода кнігі, якая вяртаецца, і аўтаматычнага зняцця з фармуляра.
    Заўвага. Пры звароце карыстальнікам экзэмпляра бібліятэчнага фонду, які страціў магчымасць ідэнтыфікацыі унікальнасці экзэмпляра (без інвентарных нумароў, штрыхкодаў), дадзены экзэмпляр адбіраецца бібліятэкарам без пагашэння запісу ў фармуляры.

    3.3. Запіс у фармуляры сведчыць факт выдачы і з'яўляецца дакументам, які пацвярджае атрыманне выдання карыстальнікам. Згоду на абслугоўванне па тэхналогіі электроннага чытацкага фармуляра карыстальнік пацвярджае сваім асабістым подпісам на рэгістрацыйнай картцы пры запісе ў бібліятэку (перарэгістрацыі). Бібліятэкар у момант перадачы карыстачу літаратуры пасля яе рэгістрацыі ў фармуляры інфармуе аб колькасці, аўтарах і назвах выдадзеных кніг, што дазваляе карыстачу кантраляваць стан фармуляру. Бібліятэка забяспечвае карыстальніку магчымасць праглядзець свой фармуляр.

    3.4. Пры атрыманні выдання карыстальнікі абавязаны праверыць яго стан і паведаміць бібліятэкару аб сваіх заўвагах. Карыстальнікі нясуць адказнасць за дэфекты, выяўленыя ў дакуменце пры яго вяртанні, і абавязаны іх ліквідаваць за свой кошт.

    3.5. Літаратура выдаецца карыстальнікам у адным экземпляры адной назвы па вусных, пісьмовых запытах і электронным замове з падсобных фондаў абанементаў і чытальных залаў, па электронным замове з фондасховішча.

    3.6. Тэрмін карыстання літаратурай для розных катэгорый чытачоў і колькасць выдаваемых выданняў на абанеменце вызначаецца дыферэнцыравана адміністрацыяй бібліятэкі. На перыяд канікул літаратура выдаецца на тэрміны, якія ўсталёўваюцца бібліятэкай.

    3.7. У фондах адкрытага доступу карыстальнікі маюць магчымасць падбіраць літаратуру самастойна і перадаюць яе для афармлення бібліятэкару.

    3.8. Літаратура на абанеменце выдаецца карыстальнікам на дом.

    3.8.1. Навуковая літаратура - тэрмінам да 1 месяца ў наступнай колькасці: 10 - 15 асобнікаў прафесарска - выкладчыцкаму складу, навуковым работнікам, дактарантам, аспірантам; да 10 экз. - студэнтам-дыпломнікам; да 5 асобнікаў - іншым катэгорыям карыстальнікаў.

    3.8.2. Вучэбная літаратура на цыкл, семестр, навучальны год ці для падрыхтоўкі да іспытаў выдаецца ў колькасці, якая вызначацца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і праграмамі.

    3.8.3. Мастацкая літаратура выдаецца не больш за 3 асобнікаў на тэрмін да 15 дзён. Найбольш запатрабаваная - у колькасці 1-2 асобнікаў на тэрмін да 7 дзён.

    3.8.4. Карыстальнікі маюць магчымасць падоўжыць тэрмін карыстання ўзятай на дом літаратуры, калі на яе няма попыту з боку іншых карыстальнікаў.

    3.8.5. Выкладчыкам і навуковым супрацоўнікам навуковая літаратура ў асобных выпадках можа выдавацца на тэрмін да 3 месяцаў, а калі на яе няма попыту з боку іншых чытачоў, і на большы тэрмін, але не больш за адзін год пры ўмове вяртання па першым патрабаванні бібліятэкі.

    3.9. Чытальныя залы:

    3.9.1. Літаратура з чытальнай залы на дом не выдаецца. Пры выхадзе з чытальнай залы карыстальнікі павінны здаць літаратуру бібліятэкару. У выпадку неабходнасці вынасу выданні на ксеракапіраванне яны абавязаны папярэдзіць пра гэта бібліятэкара. У выпадку парушэння дадзенага правіла чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстання бібліятэкай на тэрмін, вызначаны адміністрацыяй бібліятэкі.

    3.9.2. Энцыклапедыі і іншыя даведачныя выданні, рэдкія і каштоўныя кнігі, а таксама кнігі, якія маюцца ў бібліятэцы ў адным экзэмпляры, выдаюцца толькі ў чытальных залах.

    3.9.3. Неапублікаваныя матэрыялы (дысертацыі, справаздачы аб НДР, аўтарэфераты) выдаюцца ў чытальнай зале ва ўстаноўленым парадку.

    3.9.4. Літаратура, якая адсутнічае ў фондзе бібліятэкі, па просьбе карыстальнікаў можа быць атрымана з іншых бібліятэк па міжбібліятэчнаму абанементу (далей МБА) для работы ў чытальнай зале. Артыкулы з якія адсутнічаюць у фондзе часопісаў і зборнікаў можна замовіць праз службу электроннай дастаўкі дакументаў (далей ЭДД) (паслуга платная).

    3.9.5. Літаратура, выдадзеная ў чытальную залу з асноўнага фондасховішча, можа быць замацавана за карыстальнікамі на неабходны для іх тэрмін. У выпадку, калі карыстальнікі не звяртаюцца па замоўленымі кнігамі на працягу 3 дзён, яны вяртаюцца ў фондасховішча.

    3.9.6. Колькасць выдаваемых у чытальных залах выданняў не абмежавана.

    3.10. Літаратура з кафедральных бібліятэк на дом не выдаецца.
  • 4. Правы і абавязкі карыстальнікаў бібліятэкі

    4.1. Карыстальнікі бібліятэкі маюць права:

    • бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе и змесце фонда бібліятэкі;
    • бясплатна атрымліваць неабходную літаратуру з фонда ў часовае карыстанне ва ўстаноўленым парадку;
    • бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу па пошуку крыніц інфармацыі;
    • бясплатна атрымліваць доступ да электронных инфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;
    • карыстацца аўтаматызаваным працоўным месцам для працы з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі;
    • атрымліваць дакументы або іх копіі па МБА і ЭДД з фондаў іншых бібліятэк пры ўмове, што яны ўдзельнічаюць у кнігаабмене;
    • карыстацца паслугамі бібліятэкі, у тым ліку платнымі;
    • прымаць удзел у працы грамадскіх органаў кіравання бібліятэкай;
    • удзельнічаць у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай для карыстальнікаў;
    • доступу да ўсіх носьбітаў інфармацыі і ўсіх відах абсталявання, які прадастаўляецца ў індывідуальнае карыстанне;
    • дазваляецца выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнікаў тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў, за выключэннем капіравальных прыбораў (сканараў, аўдыё-, фота- і відэаапаратуры), мабільнага тэлефона і іншых тэхнічных сродкаў у мэтах фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў;
    • карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за зон абслугоўвання чытачоў;
    • звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, што тычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг;
    • абскардзіць незаконныя дзеянні (бяздзеянне) службовых асоб бібліятэкі прарэктару па вучэбнай рабоце, рэктару, у вышэйшую арганізацыю або ў суд.

    4.2. Карыстальнікі абавязаны:

    • выконваць Правілы карыстання бібліятэкай і прытрымлівацца рэжыму работы бібліятэкі;
    • беражліва ставіцца да бібліятэчнага фонду, маёмасці і абсталявання бібліятэкі;
    • ўважліва праглядаць пры атрыманні кнігі і іншыя выданні і пры выяўленні дэфектаў або выяўленні разыходжанняў з запісам у фармуляры паведаміць пра гэта бібліятэкара;
    • вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкай тэрмін;
      Карыстальнікам, якія парушылі тэрміны карыстання літаратурай, да яе вяртання выдача новых кніг не ажыццяўляецца.
    • праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым бібліятэкай;
      Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца.
    • пры выбыцці з універсітэта вярнуць у бібліятэку ўсе бібліятэчныя дакументы, якія за імі лічацца;
    • у выпадку страты або псавання кніг, іншых дакументаў, атрыманных у бібіліятэцы, вярнуць у бібліятэку такія ж выданні або пакрыць шкоду, замяніўшы іх іншымі, прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі па кошце і зместу. У выпадку адсутнасці магчымасці замены дакументаў карыстальнікі кампенсуюць іх кошт у адпаведнасці з заканадаўствам;
    • у выпадку нанясення шкоды маёмасці бібліятэкі (камп'ютэры, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і іншая маёмасць), пакрыць нанесеную шкоду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
    • захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях бібліятэкі, мець ахайны знешні выгляд, выконваць нормы грамадскіх паводзін, паважаць правы іншых карыстальнікаў;
    • у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і іншыя) выконваць патрабаванні работнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

    4.3. Карыстальнікам бібліятэкі забараняецца:

    • наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага, наркатычнага ап'янення;
    • уносіць у памяшканні бібліятэкі колючыя і рэжучыя прадметы;
    • прымаць ежу і распіваць спіртныя напоі ў памяшканнях бібліятэкі;
    • самавольна размяшчаць аб'явы, афішы, іншыя рэкламныя матэрыялы на тэрыторыі бібліятэкі;
    • ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць у памяшканнях бібліятэкі;
    • парушаць нормы грамадскага парадку, ствараць непрацоўнае становішча ў памяшканнях бібліятэкі;
    • выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, прынятых бібліятэкай;
    • перадаваць білет чытача іншым асобам або карыстацца чытацкім білетам другой асобы;
    • парушаць нормы грамадскіх паводзін у памяшканнях бібліятэкі, у тым ліку абражаць работнікаў бібліятэкі пры выкананні службовых абавязкаў;
    • уносіць і выкарыстоўваць розныя капіявальныя прыборы (сканеры, аўдыё-, фота- і відэаапаратуру);
    • выкарыстоўваць мабільны тэлефон у зонах абслугоўвання чытачоў, а таксама ў мэтах відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў бібліятэкі;
    • знаходзіцца ў зонах абслугоўвання бібліятэкі ў верхняй вопратцы;
    • уваходзіць у памяшканні бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў-інвалідаў па зроку, у суправаджэнні сабакі-павадыра;
    • пры выкарыстанні камп'ютарнай тэхнікі выконваць самастойныя дзеянні пры ўзнікненні нестандартных сітуацый: збой у сетцы, адключэнне электраэнергіі, праблемы з праграмным або апаратным забеспячэннем; праводзіць устаноўку дадатковага і перанастройку ўстаноўленага праграмнага забеспячэння; наносіць шкоду абсталяванню; ажыццяўляць несанкцыянаваны доступ да сервера і сеткавага абсталявання бібліятэкі.
  • 5. Правы і абавязкі бібліятэкі

    5.1. Бібліятэка мае права:

    • самастойна вызначаць парадак выдачы, колькасць выдаваемых бібліятэчных дакументаў, тэрміны карыстання дакументамі ў пунктах абслугоўвання для розных відаў дакументаў і катэгорый карыстальнікаў;
    • атрымліваць ад адпаведных падраздзяленняў універсітэта інфармацыю аб залічэнні і выбыцці студэнтаў, слухачоў, прафесарска-выкладчыцкага складу і іншых катэгорый;
    • на пакрыццё прычыненай карыстальнікам матэрыяльнай або маральнай шкоды бібліятэцы і яе работнікам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
    • за парушэнне сапраўдных Правілаў карыстання бібліятэкай пазбаўляць карыстальнікаў права звароту ў падраздзялення бібліятэкі тэрмінам да 2 месяцаў;
    • ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход, у тым ліку аказанне платных паслуг;
    • не абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэкі, якія не прайшлі перарэгістрацыю;
    • не выдаваць дакументы з бібліятэчнага фонду карыстальнікам бібліятэкі, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў, да поўнага ўзаемаразліку па запазычанасці;
    • пры парушэнні карыстальнікам Правілаў карыстання бібліятэкай перадаваць матэрыялы ў дэканаты і рэктарат;
    • звяртацца з іскам у суд у выпадку нанясення карыстальнікамі матэрыяльнай або маральнай шкоды бібліятэцы і яе супрацоўнікам.

    5.2. Бібліятэка абавязаная:

    • ажыццяўляць бібліятэчнае (у тым ліку МБА і ЭДД), інфармацыйнае і даведкава-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў; 
    • інфармаваць карыстальнікаў аб усіх відах інфармацыйных рэсурсаў і паслуг, якія прадстаўляюцца бібліятэкай, вывучаць і найбольш поўна задавальняць іх інфармацыйныя запыты;
    • аказваць кансультацыйную дапамогу карыстальнікам у пошуку неабходнай інфармацыі і падборы дакументаў;
    • прадастаўляць карыстальнікам аўтаматызаваныя працоўныя месцы для працы з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі;
    • не выкарыстоўваць сведкі аб карыстальніках і іх інфармацыйных запытах у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчных;
    • сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у бібліятэку выдадзеных карыстальнікам кніг і іншых выданняў, праводзіць чарговую выдачу кніг і іншых твораў друку толькі пасля атрымання ад карыстальніка раней выдадзеных выданняў, перыяд карыстання якімі скончыўся;
    • пры вяртанні карыстальнікамі кніг і іншых твораў друку, іншых матэрыялаў у выпадку выяўлення дэфектаў прымаць адпаведныя меры;
    • садзейнічаць павышэнню культуры чытання карыстальнікаў, ствараць чытачам неабходныя ўмовы для работы ў бібліятэцы, забяспечваць высокую культуру абслугоўвання;
    • кантраляваць выкананне карыстальнікамі дадзеных Правілаў, а таксама лакальных прававых актаў, якія маюць дачыненне да дзейнасці падраздзялення.
пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках