г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Панядзелак, 07 чэрвеня 2021

8 чэрвеня - змена экспазiцыi ў галерэі бiблiятэкi ВДМУ

Незвычайная выстава прац пад назвай "Медыцына. Стары савецкі плакат" будзе прадстаўлена Вашай увазе напярэдадні Дня медыцынскага работніка. Выстава пачынае сваю працу з 8 чэрвеня.

Вось ужо паўтара стагоддзя як плакат прызнаны асобным відам выяўленчага мастацтва. Больш за тое - магутным і эфектыўным. Адназначнага росквіту гэты від графікі дасягнуў у СССР. У свой час плакатнае мастацтва адлюстроўвала абсалютна ўсе сферы дзейнасці савецкага чалавека: адукацыю, навуку, тэхніку, спорт, сельскую гаспадарку і, безумоўна, медыцыну. У часы СССР велізарныя прызыўныя плакаты з ёмістымі з`едлівымі лозунгамі і яркімі вобразамі былі адным з галоўных інструментаў прапаганды. Асаблівы від мастацтва, які матывіруе на канкрэтнае дзеянне: рупліва працаваць, быць пільным, не злоўжываць, быць сціплым, займацца спортам, любіць дзяцей і сваю краіну. Узоры плакатнага мастацтва часоў СССР на медыцынскую тэматыку і сёння прыклад яркай, дакладнай і адназначнай фармулёўкі патрэбнага мэсэджа.

Сёння савецкія плакаты сталі часткай гісторыі, але па-ранейшаму працуюць, выклікаюць эмоцыі нават у тых, хто не жыў у тую эпоху. Напорысты чырвоны прыцягвае ўвагу, простыя і зразумелыя героі не дапускаюць дваістых трактовак. А ўся сутнасць даносілася толькі адной пранізлівай фразай. Пагрузіцца ў атмасферу тых часоў сёння можна на выставе "Медыцына. Стары савецкі плакат" ў галерэі нашай бібліятэкі. Запрашаем!

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках