З 21 верасня ў галерэі бібліятэкі змяняецца экспазіцыя. Аўтар выставы фотаработ «Твары гарадоў» Мацкевіч Алег Юр'евіч, загадчык прэс-цэнтра ВДМУ, прапануе вашай увазе фатаграфічныя дарожныя нататкі з турыстычных міні-падарожжаў па краінах Еўропы. Фотаработы, у якіх так выразна перадаецца асаблівая атмасфера і настрой. Дзе, па сутнасці, кожная краіна, горад ці мястэчка мае свой непаўторны твар. Дык давайце выправімся ў падарожжа разам! Паспрабуем ўлавіць тыя самыя дэталі і рысы, якія робяць аблічча любога месца унікальным. У дарогу!