Па выніках VII незалежнага рэйтынгу сайтаў бібліятэк медыцынскіх універсітэтаў сайт бібліятэкі ВДМУ заняў 8-е месца сярод 58 бібліятэчных сайтаў. У рэйтынгу прынялі ўдзел сайты бібліятэк 55 медыцынскіх ВНУ Расійскай Федэрацыі, а таксама Заходне-Казахстанскага медыцынскага ўніверсітэта (г. Актобе), Віцебскага і Гродзенскага медыцынскіх універсітэтаў.
У экспертную камісію рэйтынгу ўвайшлі спецыялісты з бібліятэк Расіі і Беларусі. Ацэнка праводзілася на падставе звестак, прадстаўленых на афіцыйных сайтах бібліятэк. Адметнай асаблівасцю рэйтынгу з'яўляецца комплексны падыход у ацэнцы дзейнасці навуковых бібліятэк медыцынскіх ВНУ ў аспектах аснашчэння электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі і папулярызацыі спадарожных сэрвісаў.
Вынікі рэйтынгу былі агучаныя на VI Бібліяфоруме "Інфармацыйныя тэхналогіі ў медыцынскіх бібліятэках", які адбыўся ў Маскве 8-10 снежня 2021 года.
Пераможцамі рэйтынгу лічацца 10 бібліятэк, якія ўвайшлі ў першую дзясятку.
Безумоўна, нам ёсць да чаго імкнуцца (да месца ў першай тройцы лідэраў), тым не менш, віншуем калектыў бібліятэкі і з гэтай маленькай перамогай!