Мы даўно пасталелі, памужнелі, нашы погляды на жыццё сталі прагматычнымі, аднак недзе ў далёкім кутку душы ўсё яшчэ цепліцца маленькая надзея на цуд.
Цуд, які ўсе мы чакаем напярэдадні кожнага Новага года, бо ў кожным дарослым чалавеку засталося нешта дзіцячае.
А вы памятаеце навагоднія святы свайго дзяцінства? Памяць аб іх беражліва захоўваюць фотаздымкі ў сямейных альбомах. Давайце разам акунемся ў свята дзяцінства.
З 23 снежня мы запрашаем вас у нашу арт-галерэю. Незвычайная выстава пад назвай «Свята з дзяцінства» будзе прадстаўлена вашай увазе напярэдадні Новага Года і Калядаў!
Мы прапануем перагледзець свае фотаальбомы, вярнуць пачуццё чакання, калі ўжо ўяўляеш сабе ёлку, ззяючую мноствам агнёў, падарункі і нават пах мандарынаў і чараўніцтва.
Бо Новы год - гэта казка, у якую нават дарослыя працягваюць верыць.