9 снежня Беларусь адзначыла 130–гадовы юбілей з Дня нараджэння Максіма Багдановіча, самага маладога класіка беларускай літаратуры.
Да гэтай даты бібліятэка ВДМУ падрыхтавала мова-чэлендж "Чытаем Багдановіча. Выклік прыняты". З мэтай ушанавання памяці слаўнага сына беларускага народа і папулярызацыі яго творчасці напрацягу снежня дынамічна публікаваліся на старонках бібліятэкі ў сацыяльных сетках відэазапісы ўдзельнікаў.
Вынікі праекта:
- удзельнікаў з ўлікам студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэта – 29
- колькасць відэаролікаў, прыняўшых удзел у анлайн-праекце – 21
- колькасць праглядаў у сацыяльных сетках – больш за 1000
- колькасць упадабаных відэаролікаў – больш за 350
Лідэрам па колькасці праглядаў і лайкаў стаў відэаролік з удзелам бібліятэкара 2 катэгорыі Даўгяла Алены Аляксандраўны, якая прачытала верш Максіма Багдановіча “Цемень” ( 103 прагляды, 21 лайк).
Прапануем вам звярнуцца да плэйліста відэаматэрыялаў чытачоў, якія далучыліся і прынялі ўдзел у мова-чэленджу, на нашым Youtube-канале.
Таксама ў агульным відэа мова-чэленджу прынялі ӯдзел студэнты нашага ўніверсітэта:
- Клачок Злата, студэнтка лячэбнага факультэта 2 курса, 33 групы. Верш “Песняру”.
- Нагач Ілля, студэнт фармацэўтычнага факультэта 3 курса, 5 групы. Верш “Ізноў пабачыў я сялібы”.
- Ігнаценка Ганна, студэнтка стаматалагічнага факультэта 3 курса, 2 групы. Верш “Маладыя гады”.
- Навумава Ганна, студэнтка лячэбнага факультэта 3 курса, 28 групы. Верш “Падымі ў гару сваё вокка”.
- Шамко Вікторыя, студэнтка фармацэўтычнага факультэта 3 курса, 1 групы. Верш “Даўно ўжо целам я хварэю”.
- Падборская Марыя, студэнтка лячэбнага факультэта 3 курса, 32 групы. Верш “Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком”.
- Гуніч Ангеліна, студэнтка лячэбнага факультэта 2 курса, 33 групы. Верш “Алэсь”.
- Краўцова Віталіна, студэнтка стаматалагічнага факультэта 1курса, 12 групы. Верш “Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы”.
- Леановіч Анастасія, студэнтка фармацэўтычнага факультэта 3 курса, 6 групы. Верш “Санет”.
- Прыходзька Аляксандра, студэнтка фармацэўтычнага факультэта 3 курса, 6 групы. Верш “Учора шчасце толькі глянула нясмела”.
- Дзераўцова Марыя, студэнтка лячэбнага факультэта 3 курса, 8 групы. Верш “Падымі ў гару сваё вока”.