г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 library@vsmu.by
vsmu
Аўторак, 15 лютага 2022

14 лютага: аб каханні на розных мовах

Прызнанні ў светлых пачуццях саграваюць мільёны душ па ўсім свеце 14 лютага.

Свята закаханых адзначалі і ў нашым універсітэце. З самай раніцы ў фае другога паверха бібліятэкі працавала пошта для ўсіх жадаючых адправіць любоўнае пасланне. На хуткую руку, спяшаючыся на заняткі, пісалі студэнты самыя патаемныя словы.

А самай яркай падзеяй Дня закаханых стала мерапрыемства пад назвай "Аб каханні на розных мовах", праведзенае ў рамках "Адкрытага мікрафона". Мерапрыемства было адкрыта вершам Яўгеніі Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві”, які з'яўляецца візітнай карткай беларускай любоўнай паэзіі.

Гучалі ўпадабаныя вершы вядомых паэтаў, якія знайшлі жывы водгук у кожнага прысутнага. Прагучала меладычная шрыланкійская кампазіцыя ў выкананні студэнтаў факультэта падрыхтоўкі замежных грамадзян.

На англійскай, рускай, беларускай, арабскай і нават экзатычных сінгальскай і тамільскай мовах прагучалі вершы пра каханне.

Адкрыццём мерапрыемства сталі аўтарскія вершы траіх нашых студэнтаў, адначасова лірычныя і глыбокія, якія раскрылі разнапланавасць гэтага светлага пачуцця пад назвай "каханне".

У завяршэнне мерапрыемства прагучаў раманс на верш Сяргея Ясеніна «Пой же, пой на проклятой гитаре».

Бібліятэка дзякуе ўсім удзельнікам мерапрыемства.


https://sun9-10.userapi.com/impg/MuKCk5p9wDId5y_9Rkv50l0T8gcLkby6fXoAFA/ommwAwPXn5A.jpg?size=1080x1080&quality=95&sign=396b1b1bb8378a5369ed2ec17f9e5dc5&type=album
previous arrow
next arrow

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
33-90-22
(29) 514-25-37
(Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках