21 лютага - незвычайная каляндарная дата, гэта свята для нацый, заснаванае ініцыятывай ЮНЕСКА, - Міжнародны дзень роднай мовы.
Родная мова - гэта адлюстраванне культуры і традыцый, наша спадчына.
Родная мова - гэта тая мова, якую мы чуем вакол сябе з самага ранняга дзяцінства. У кожнага народа яна свая.
Паводле даследавання ЮНЕСКА беларуская мова - адна з самых мілагучных моў у свеце.
У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі бібліятэкі ВДМУ нагадваюць аб важнасці захавання нацыянальнай індывідуальнасці і прапануюць акцыю "Класікі аб роднай мове", для якой былі падрыхтаваны закладкі з цытатамі беларускіх аўтараў.
Усе жадаючыя могуць ўзяць іх сабе ў якасці маленькага напамінку, што заўсёды трэба ганарыцца сваімі каранямі і памятаць салодкія ноткі роднай мовы.