Паважаныя чытатчы!
Паведамляем, што ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў свеце, найбуйнейшыя сусветныя выдавецтвы аб'явілі аб закрыцці доступу да сваіх паўнатэкставых навуковых рэсурсаў для расійскіх і беларускіх арганізацый. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай заяве.
Раней кампанія Clarivate абвясціла аб спыненні супрацоўніцтва і закрыцці доступу да базы Web of Science.
Прадугледжваецца, што для арганізацый, якія маюць дзейныя кантракты, доступ будзе прадастаўлены ў поўным аб'ёме.
У нашым універсітэце дзейнічае падпіска на наступныя базы даных, якія далучыліся да заявы выдавецтваў:
Важнае ўдакладненне: выдавецтвы паведамляюць, што артыкулы расійскіх і беларускіх аўтараў пры наяўнасці станоўчых рэцэнзій будуць па-ранейшаму публікавацца ў часопісах гэтых выдавецтваў.
Спяшайцеся зарэгістравацца і выкарыстоўваць дадзеныя рэсурсы.
Для рэгістрацыі і атрымання кансультацыі па рабоце ў базах даных звяртайцеся ў Сектар інфармацыйнага абслугоўвання і абслугоўвання па базах даных (каб. 501, 5 паверх корпус "Медыцынская бібліятэка").