Паважаныя чытачы!
З 12 красавіка ў арт-галерэі нашай бібліятэкі прадстаўлена выстава фотаработ пад назвай «Фарбы і мелодыі прыроды».
Бліскучая як люстэрка ціхая роўнядзь возера, камяністы азёрны бераг, спакойны велічны закат, летні някошаны луг, бязмежнае заснежанае поле - гэта ўсё прырода.
Зразумець і пачуць жывую мову прыроды нам прапануе загадчыца кафедры паталагічнай фізіялогіі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Бяляева Людміла Яўгенаўна.
Для таго, каб убачыць прыгажосць прыроды, трэба любіць яе, адчуваць яе гармонію ўнутры сябе. Прапануем вам атрымаць асалоду ад відаў прыроды! Запрашаем!