21 красавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з кіраўніком Дыяканічнага цэнтра Віцебскай епархіі Касцюковіч Інай Уладзіміраўнай "Чысціня слова - чысціня душы".
Гаворка вялася пра такія вечныя ісціны як міласэрнасць, дабрыня, шчырасць у адносінах адзін да аднаго, бо менавіта яны ўплываюць на развіццё грамадства.
У гутарцы, прысвечанай чысціні слова і таму, як людзі размаўляюць адзін з адным, прымалі ўдзел студэнты 1 курса фармацэўтычнага і лячэбнага факультэтаў.
Для чытачоў нашай бібліятэкі была прадстаўлена выстава кніг "Духоўных кніг боская мудрасць", якія былі перададзены Віцебскай епархіей у фонд бібліятэцы ВДМУ. Сярод іх «Православная энциклопедия здоровья», «Сто вопросов православному психотерапевту», «Антропология болезни» а таксама кніга И. В. Сілуянавай «Избранные: О призвании врача» і многія іншыя.
Пад час сустрэчы Іна Ўладзіміраўна падарыла бібліятецы кнігу «Паллиативная помощь детям» - выданне, у якім апісана аказанне паліятыўнай дапамогі ў розных краінах свету. Азнаёміцца з кнігамі можна на абанеменце навуковай літаратуры.
Дзякуем Іне Ўладзіміраўне за шчырую, пазнавальную і прыязную сустрэчу.