5 мая у бібліятэцы ВДМУ абылося мерапрыемства «Вялікая Айчынная вайна: гісторыя адной сям'і», прысвечанае Дню Перамогі.
Супрацоўніуа нашай бібліятэкі, бібліятэкар аддзела абслугоўвання Лазарава Юлія Арсеньеўна на падставе запісаў дзённіка свайго дзядулі распавяла студэнтам і супрацоўнікам аб ваенных гадах і мірным жыцці сваіх родных бабулі і дзядулі.
Гэта гісторыя пра родных людзей, памяць аб якіх яна трапятліва зберагла. Нягледзячы на ўсе нягоды, выпрабаванні і страты, перанесеныя падчас вайны, сям'і ўдалося ўсё пераадолець на сваім шляху.
Прысутным была прадстаўлена прэзентацыя сямейнага фотаархіва.
Інфармацыя па пытанням увекавечвання памяці абаронцаў Айчыны, якой падзялілася Юлія Арсеньеўна з удзельнікамі сустрэчы, стане карыснай для пачатку, аднаўлення або працягу пошуку зніклых без вестак і загінуўшых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны сярод блізкіх. Нездарма кажуць, жывы – пакуль памятаем!