Паважаныя студэнты!
Нагадваем, што вы можаце карыстацца нашым рэпазитаром elib.vsmu.by. Ён дае вам доступ да поўных тэкстаў вучэбных, навуковых і інш. публікацый, выдадзеных у ВДМУ.
Асноўная частка кніг, акрамя некаторых выданняў па анкалогіі, УГД і кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, знаходзяцца ў адкрытым доступе, і, каб іх чытаць і спампоўваць, не абавязкова рэгістравацца ў рэпазітары.
Калі неабходны Вам дакумент пазначаны "Restricted Access", то вам неабходна зарэгістравацца.
Звярніце ўвагу: змяніліся правілы рэгістрацыі ў рэпазітары для працы з закрытымі рэсурсамі.
Для выкладчыкаў, аспірантаў, слухачоў ФПК, магістрантаў і інш. рэгістрацыя ажыццяўляецца па запыце на электронную пошту:
- На адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. дасылаеце ліст з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку і адрасам вашай электроннай пошты.
- Бібліятэка рэгіструе вас у рэпазітары.
- На вашу пошту ў абявязковым парадку будзе дасланы ліст, які пацвярджае атрыманне доступа.
ДЛЯ СТУДЭНТАЎ рэгістрацыя зстаецца такой жа.
На сайце бібліятэкі размешчаны спісы студэнтаў, зарэгістраваных у Google (на дамене @lib.vsmu.by).
Для ўвахода ў рэпазітар необходна ўвесці:
- свой адрас электроннай пошты на дамене @lib.vsmu.by (узяць са спісу)
- пароль – нумар электроннага студэнцкага білета.
Паведамляем, што доступ да рэсурса прадастаўляецца з улікам права аўтара (гл. Закон аб аўтарскім праве і сумежных правах)!