г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Панядзелак, 24 кастрычніка 2022

Лічбавая трансфармацыя медыцынскіх бібліятэк – у ліку прыярытэтаў прафесійнай супольнасці

17-20 кастрычніка 2022 года ў Санкт-Пецярбургу адбыўся XIV Бібліяфорум "Інфармацыйныя тэхналогіі ў медыцынскіх бібліятэках – 2022", арганізаваны Асацыяцыяй медыцынскіх бібліятэк (АМБ) сумесна з Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам ім. А.І. Герцэна на яго пляцоўцы.

У форуме прынялі ўдзел больш за 100 кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў з Расійскай Федэрацыі, Узбекістана, Казахстана і Беларусі. Нашую краіну прадстаўлялі загадчыкі бібліятэк Гродзенскага і Віцебскага медыцынскіх універсітэтаў Лукашэвіч Л.С. і Красікава А.Р.

У 0-ы дзень удзельнікі бібліяфоруму наведалі 2 СМАРТ-бібліятэкі: гарадскую бібліятэку ім. В.У. Маякоўскага і Арт-рэзідэнцыю «ШКАФ», якія паспяхова рэалізавалі інавацыйныя тэхналогіі.

1-3 дні форуму прайшлі насычана, з выкарыстаннем розных фарматаў: даклады і паведамленні, марафон кейсаў, інтэрв'ю, дзелавыя гульні і дэбаты.

Загадчыца бібліятэкі ВДМУ А.Р. Красікава прыняла актыўны ўдзел у працы 2-х пляцовак бібліяфоруму: стала ўдзельнікам дзелавой гульні "Неідэальныя кадры", а таксама выступіла з паведамленнем у марафоне кейсаў па пытанні інтэграцыі электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі і сістэмы дыстанцыйнага навучання.

Алена Рыгораўна адзначыла важнасць і эфектыўнасць прафесійных зносін і абмену вопытам, якія садзейнічаюць укараненню ў працу бібліятэкі лепшых практык.

 

1
44
previous arrow
next arrow

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Мы ў сацыяльных сетках