Паэтычны праект “Мой Колас: Новая зямля. Прыроды замалёўкі”, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Творчасць Якуба Коласа – гэта цэлы свет, свет чароўны і непаўторны, які запаўняе яго родная зямля, народ, усё яго жыццё і гісторыя.
Далучыцца да больш глыбокага пазнання светабудовы, хараства і прыгажосці беларускай прыроды праз перачытанне ўрыўкаў паэмы Якуба Коласа вырашылі ўдзельнікі паэтычнага праекта. Яны не толькі выканаўцы, але і выкарысталі ў відэароліках фота і відэа матэрыял з эксклюзіўнага асабістага архіва з ласкавымі наваколлямі нашай краіны.
I восень, і зіма, і вясна, і лета сустракаюцца ў паэме, глыбока хвалююць і выклікаюць цэлы шэраг непаўторных для кожнага з нас карцін беларускага краю. Прыемнага прагляду!