17 студзеня ў арт-галерэі бібліятэкі адкрываецца новая фотавыстава пад назвай "Дзе здабываюцца мары".
У выставе прадстаўлены работы, дзе адлюстравана цудоўная прырода краін, у якіх пабывала аўтар выставы - студэнтка VI курса факультэта падрыхтоўкі замежных грамадзян Аўлякулава Энеш.
Кожны, хто вандруе, імкнецца зрабіць шмат здымкаў. Гэта дапамагае пабачыць усё глыбей, звярнуць увагу на дэталі. Галоўнае - не збіраць здымкі свету, а пагружацца ў іх.
У фотавыставе “Дзе здабываюцца мары” можна ўбачыць і цудоўныя горы Грузіі і туманныя вадаспады Сванэціі, пагрузіцца ў гэтую прыгажосць і адчуць тыя радасныя ўражанні, якія перапаўняюць і прымушаюць марыць.
Запрашаем да прагляду!