28 лютага ў нашай арт-галерэі адбылося адкрыццё выставы фатаграфій студэнткі 5 курса лячэбнага факультэта Куратавай Крысціны "Магія пяшчоты".
Крысціна прысвяціла выставу сваёй баблулі.
Выстава праходзіць у межах Рэспубліканскага конкурса сацыяльных моладзевых праектаў "Модадзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці".
Фатаграфіі з падабранымі да іх цытатамі пабуджаюць толькі добрыя пачуцці і радасць ад дакранання да цудоўнага свету. "Магія пяшчоты" Куратавай Крысціны нікога не пакіне абыякавым.
Запрашаем да прагляду!