Супрацоўнікі бібліятэкі ВДМУ прынялі ўдзел у 23-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “МЕНЕДЖМЕНТ БІБЛІЯТЭК ВНУ”, якая прайшла 2-3 лістапада ў бібліятэцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (г. Магілёў). ТЭМА 2023 ГОДА - «СТВАРЭННЕ ІНФАРМАЦЫЙНА-АДУКАЦЫЙНАГА АСЯРОДДЗЯ УНІВЕРСІТЭТА».
Канферэнцыя сабрала кіраўнікоў і спецыялістаў універсітэцкіх і навуковых бібліятэк Беларусі і Расіі. Абмяркоўваліся пытанні персаналізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання, выкарыстання ў практыцы працы ўніверсітэцкіх бібліятэк штучнага інтэлекту, прымянення маркетынгавых інструментаў у іх дзейнасці і інш. Майстар-класы прадстаўнікоў найбуйнейшых расійскіх электронных бібліятэчных сістэм Znanium, BOOK.ru, Айбукс і інш. дазволілі бліжэй пазнаёміцца з іх сэрвісамі ў кантэксце функцыянавання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя.
Бібліятэку ВДМУ прадставілі загадчык бібліятэкі А.Р. Красікава і вядучы бібліятэкар К.У. Гнідэнка, якая выступіла з дакладам «Фарміраванне інфармацыйнай граматнасці ў замежных студэнтаў ВДМУ». Нашы калегі адзначылі важнасць прафесійных форумаў, якія садзейнічаюць абмену вопытам.