г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Панядзелак, 11 сакавіка 2024

Тэставы доступ да CABI Global Health Digital Library

Паважаныя чытачы!

З 11 сакавіка адкрыты тэставы доступ да CABI Global Health Digital Library.

Global Health — гэта вядучая спецыялізаваная база даных, прысвечаная грамадскай ахове здароўя, якая дапаўняе карціну міжнародных даследаванняў у галіне медыцыны і аховы здароўя, прадастаўляе выключны доступ да ўсіх актуальных сусветных даследаванняў і практык у галіне грамадскай аховы здароўя.

Асаблівасці:

  • Унікальнасць: 54% часопісаў, якія змяшчаюцца ў Global Health, адсутнічаюць у PubMed, а каля 70% – у Medline або Embase.
  • Адмысловы адбор: літаратура адбіраецца профільнымі адмыслоўцамі. Уключаны толькі адпаведныя артыкулы, а кантэнт кантралюецца міжнароднай рэдакцыйна-кансультатыўнай радай.
  • Комплекснасць: міждысцыплінарная база даных ахоплівае ўсе аспекты грамадскай аховы здароўя як на міжнародным, так і на мясцовым узроўні, а таксама багаты матэрыял з іншых абласцей біямедыцыны і навук аб жыцці.
  • Поўны тэкст: Global Health дае выбраныя паўнатэкставыя матэрыялы часопісаў, справаздач і канферэнцый з цяжкадаступных крыніц.

Адрас рэсурса: https://www.cabidigitallibrary.org/

Доступ будзе адкрыты па IP-адрасах універсітэта і працягнецца да 11 красавіка.

Па пытаннях доступу і выкарыстання звяртацца ў Сектар інфармацыйнага абслугоўвання і абслугоўвання па базах даных (корпус "Медыцынская бібліятэка", 3 паверх, каб. 303).

footer_logo

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках