Паважаныя студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта!
Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе буктрэйлераў навучальных выданняў «PRAчытайVSMU», прысвечанага 90-годдзю ВДМУ!
- Што такое буктрэйлер?
Буктрэйлер – гэта кароткі відэаролік у адвольнай форме, які распавядае пра якую-небудзь кнігу з выкарыстаннем мультымедыйных тэхналогій.
- Хто можа пряняць удзел?
Студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта.
- Хачу! Што трэба рабіць?
Зняць відэаролік пра кнігу, якую напісаў выкладчык нашага ўніверсітэта (кніга павінна быць выдадзена, як правіла, на працягу апошніх 5 гадоў). Прыкладны спіс кніг прапануецца ў Палажэнні аб конкурсе.
На пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. даслать:
- заяўку на ўдзел, у якой неабходна пазначыць прозвішча, імя, кантактную інфармацыю і прыкласці спасылку на відэаролік
- буктрэйлер (загружаны на любы файлаабменны відэахостынг) у выглядзе актыўнай спасылкі для запампоўкі.
Чакаем вашыя відэаролікі ў перыяд з 10 верасня па 10 кастрычніка 2024 года ўключна!
Арганізатарамі конкурсу выступаюць бібліятэка ВДМУ пры ўдзеле студэнцкай рады, першаснай арганізацыі БРСМ і прафкама студэнтаў.
Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць у Палажэнні аб конкурсе.
Прыклады буктрэйлераў:
- Кніга "Анатомія Грэя" / Gray's Anatomy https://youtu.be/DR9K7VT2RZ4
- Гуцікава, Л.В. Акушэрства і гінекалогія. Практыкум па сімуляцыйным навучанні https://youtu.be/dHAmBYE1DEg