Паважаныя чытатчы! У нашай арт-галерэі змена экспазіцыі.
Да Міжнароднага дня студэнтаў мы прадстаўляем творчасць таленавітага маладога чалавека, які тонка адчувае і глыбока мысліць - Паўла Сляпцова, студэнта 5 курса лячэбнага факультэта.
Павел прадстаўляе свае графічныя работы, выкананыя вуглём. Партрэты маленькага дзіцяці і шаноўнага старца, юнай дзяўчыны і маладой жанчыны, закаханай пары перадаюць самыя розныя чалавечыя эмоцыі ад смутку, засмучэння і спагады, да глыбокай павагі, зачараванасці і захаплення. Уся палітра пачуццяў, якая суправаджае людзей на працягу ўсяго жыцця.
Запрашаем да прагляду!