21 лістапада 2024 года ў бібліятэцы ВДМУ адбыўся семінар «Практычныя пытанні аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў пры дапамозе АБІС MARC SQL». У ім прынялі ўдзел кіраўнікі і вядучыя спецыялісты ўніверсітэцкіх бібліятэк Віцебскай вобласці.
Супрацоўнікі бібліятэкі ВДМУ падзяліліся сваім досведам аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і правялі майстар-класы па разліку кнігазабяспечанасці адукацыйнага працэса, кіраванню працэсам абслугоўвання карыстальнікаў, спісанню фонда і замене страчанага карыстальнікам экзэмпляра і інш.
Семінар стаў выдатнай магчымасцю для абмена досведам. Удзельнікі адзначылі важнасць такіх сустрэч для развіцця бібліятэк і павышэння якасці бібліятэчных паслуг. Таму што эфектыўная бібліятэка - неад'емная частка ўніверсітэцкай інфраструктуры, якая садзейнічае якаснай адукацыі.