г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Панядзелак, 17 лютага 2025

17-21 лютага - тыдзень беларускай мовы ВДМУ-2025

Інфармуем студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта аб тым, што 17-21 лютага пройдзе “Тыдзень беларускай мовы ВДМУ-2025”,  які прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1999 годзе і адзначаецца штогод з 21 лютага 2000 года, яго мэтай з’яўляецца прыцягненне ўвагі да захавання моўнай і культурнай разнастайнасці.

“Не пакідайце ж мовы беларускай…” – гэты радок беларускага класіка Францішка Багушэвіча стаў эпіграфам да Тыдня беларускай мовы.

Мы прапануем падтрымаць ініцыятыву і размаўляць па-беларуску, прысвяціць роднай мове куратарскія гадзіны і проста знайсці вольную хвілінку для таго, каб прачытаць некалькі старонак твора любімага аўтара, у тым ліку ў перакладзе на беларускую мову.

З удзелам студэнтаў, супрацоўнікаў, выкладчыкаў і прадстаўнікоў адміністрацыі быў зняты чэлендж па творах выдатных беларускіх аўтараў, а таксама твораў, перакладзеных на беларускую мову. У акаунтах у сацыяльных сетках, тэлеграм- і ютуб-каналах штодзень будуць размяшчацца відэаролікі ў выкананні нашых калег. Плэйліст на Youtube-канале бібліятэкі тут.

18 лютага ў 17 гадзін ў 505 каб. бібліятэкі адбудзецца адкрытае пасяджэнне Клуба аматараў мастацкага слова «Иерихон», куды запрашаюцца усе, хто любіць роднае слова.

У рамках Тыдня беларускай мовы ў Арт-галерэі бібліятэкі будзе працаваць выстава студэнткі 4 курса лячэбнага факультэта Анастасіі Фядотавай “З роднай мовай назаўсёды”, дзе будуць экспанавацца жывапісныя творы, а таксама работы, якія выкананы ў тэхніцы калажа.

Далучайцеся да мерапрыемстваў “Тыдня беларускай мовы ВДМУ – 2025”!

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Апошнія навіны

Мы ў сацыяльных сетках