г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Аўторак, 06 мая 2025

Бібліятэка ВДМУ прадстаўляе базу дадзеных "Выкладчыкі Віцебскага медыцынскага інстытута на франтах Вялікай Айчыннай вайны"

80 гадоў таму скончылася Вялікая Айчынная вайна. Вялікія пакуты і страты прынесла яна нашаму народу. Дзясяткі разбураных гарадоў, тысячы спаленых вёсак, мільёны загубленых жыццяў...

Беларусь першай прыняла на сябе ўдар нацыстскай Германіі, паказаўшы ўсяму свету ў барацьбе з ворагам мужнасць, гераічнасць і адвагу сваіх грамадзян. Не засталіся ў баку ад барацьбы з фашызмам выкладчыкі, студэнты і выпускнікі Віцебскага медыцынскага інстытута, якія разам са ўсім савецскім народам сталі на абарону сваёй Радзімы: змагаліся ў шэрагах Чырвонай Арміі са зброей у руках або аказвалі медыцынскую дапамогу параненым, вялі барацьбу з ворагам у падполлі і партызанскіх атрадах.

Увекавечванню іх памяці прысвечана камбінаваная краязнаўчая база дадзеных бібліятэкі ВДМУ “Выкладчыкі Віцебскага медыцынскага інстытута на фронтах Вялікай Айчыннай вайны” - жывы праект-мемарыял, які будзе папаўняцца новыми імёнамі і лёсамі, каб светлая памяць аб героях працягвала жыць ў стагоддзях. (Пастаянная спасылка на базу дадзеных размешчана на сайце бібліятэкі ў разделе "Электронныя рэсурсы".)

Вашай увазе будзе прадстаўлена інфармацыя аб некаторых кіраўніках і выкладчыках, адлюстраваная на старонках базы дадзеных. Гэты асаблівы праект падкрэслівае значнасць гістарычнай памяці: «гэта патрэбна жывым».

Мы разам аддаем належнае тым, хто змагаўся за свободу і назалежнасць нашай страны.

А таксама, з 6 мая ў арт-галерэе бібліятэкі прадстаўлена выстава-прэзентацыя нашай базы дадзеных. Запрашаем да прагляду!

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Мы ў сацыяльных сетках