Адкрываецца прыём фотаработ для выставы ў арт-галерэі бібліятэкі ў рамках праекта “Першы раз у першы клас”.
Гладыёлусы ў хрумсткім цэлафане, партфель з новенькімі сшыткамі і алоўкамі, белыя банты і каўняры - менавіта такім мы памятаем наш першы дзень у школе, вельмі ўрачысты дзень у жыцці першакласніка. Урачыстая лінейка, восеньскія кветкі і самыя розныя эмоцыі.
А якім жа было 1 верасня ў выкладчыкаў, прафесараў, дацэнтаў і іншых спецыялістаў, якія, як нам вядома, адбыліся ў прафесіі.
Якім быў ваш першы крок у новы свет? Якім для вас быў гэты цудоўны і вельмі хвалюючы момант?
Прыносьце вашыя фатаграфіі з урачыстай падзеі 1 верасня ў чытальную залу бібліятэкі (4 эт., 403 аўд.) або дасылайце на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 31.05.2025, пазначце прозвішча, падраздзяленне і пасаду.