г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 25 8 (0212) 33-90-22 bibliotekavgmu@mail.ru
vsmu
Серада, 14 мая 2025

13 мая адбылася сустрэча ўдзельнікаў Клуба аматараў мастацкага слова "Ліхтар"

13 мая ў бібліятэцы адбылася сустрэча ўдзельнікаў Клуба аматараў мастацкага слова "Ліхтар".

Удзельнікі клуба не толькі паразмаўлялі аб творчасці пісьменніка і кінасцэнарыста Юрыя Паўлавіча Германа, з дня нараджэння якога ў гэтым годзе споўнілася 115 год, але і падзяліліся ўражаннямі аб прачытанным рамане з яго вядомай трылогіі «Дорогой мой человек». Сустрэча падаравала цэлы спектр эмоцый, бо некаторыя моманты з сюжета твора былі дастаткова пазнавальнымі і незвычайнымі для ўдзельнікаў, а іншыя выклікалі шмат разважанняў, якімі адразу захателася падзяліцца.

Таксама ўдзельнікі клуба даведаліся пра кніжныя выставы бібліятэкі, прысвечваныя дню Вялікай Перамогі. Вялікую цікавасць выклікала літаратура, прадстаўленая на выставе «Во имя мира». Гэта спадчына тых пісьменнікаў, паглыбляючыся ў біяграфіі якіх, нам адкрываюцца каранльныя і складаныя гісторыі стварэння манументальных твораў, аб'яднаных агульнанароднай трагедыяй – вайной. З першых дзён фронта пісьменнікі казалі пра адказнасць за лёс каріны, пра тыя пакуты, якія цярпелі людзі. Бясспрэчным было адно – бесперашкодная вера ў перамогу, якую нішто не магло зламаць.

Выставы ўсё таксама чакаюць сваіх наведвальнікаў, а Клуб аматараў мастацкага слова "Ліхтар" – сваіх чытачоў, неабыякавых да добрай кнігі і да абмена меркаваннямі аб прачытаным.

HPQ4O1fdOu4

GNReC2BrPgQ

пр-т Фрунзе, 25, г. Віцебск, 210009
(0212) 33-90-22 (Заг. бібліятэкі),
33-90-34 (Аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў)
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
lib.vsmu.by

Мы ў сацыяльных сетках