У гэтым годзе, акрамя падпіскі на Какрэйнаўскую бібліятэку, мы таксама падпісаліся на 399 часопісаў па медыцыне, сястрынскай справе і ахове здароўя на платформе https://onlinelibrary.wiley.com/ на бягучы год і з глыбінёй архіва ў 5 гадоў. Абодва рэсурсы даступныя выдалена (па пытаннях аддаленага доступу звяртайцеся ў каб. 501).
Ажыццяўляецца доступ да поўных тэкстаў публікацый за 2017-2021 гг.
Больш за 500 Нобелеўскіх лаўрэатаў публікавалі свае працы ў часопісах Wiley. Палова часопісаў Wiley публікуецца ў партнёрстве з прэстыжнымі міжнароднымі навуковымі таварыствамі. 320 часопісаў ўвайшлі ў топ-10 у сваёй тэматычнай катэгорыі. У 26 тэматычных катэгорыях часопісы Wiley занялі 1 месца.
Какрэйнаўская бібліятэка з'яўляецца найбуйнейшай у свеце базай дадзеных доказнай медыцыны. Яна створана і рэгулярна абнаўляецца вядучымі экспертамі міжнароднай Какрэйнаўскай арганізацыі. На платформе https://www.cochranelibrary.com/ апублікаваныя 8,400+ сістэматычных аглядаў і 2,400+ пратаколаў, заснаваных на 1,670,000+ клінічных даследаваннях, а таксама 2,600+ клінічных адказаў для практыкуючых лекараў. Гэты ўнікальны рэсурс дае самую актуальную інфармацыю, заснаваную на доказах, што дапамагае даследчыкам і лекарам прымаць найбольш ўзважаныя рашэнні ў галіне аховы здароўя.