Да 105-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна бібліятэка ВДМУ прадстаўляе цыкл відэасюжэтаў і запрашае ў віртуальнае падарожжа па біяграфіі і творчым шляху пісьменніка, ад зенітчыка, які абараняў неба Мурманска, да лаўрэата Дзяржаўных прэмій і аўтара раманаў «Глыбокая плынь», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні».
Чытаем Івана Шамякіна анлайн, каб ажывіць старонкі яго кніг і адчуць голас эпохі!
Далучайцеся да прагляду на YouTube-канале бібліятэкі і ў сацыяльных сетках!
